Фотофакт: осиповичский флаг в Брестской крепости

Фотофакт: осиповичский флаг в Брестской крепости

Фотафакт

Рэспубліканскі аўтапрабег “За адзіную Беларусь” адбыўся 3 кастрычніка

Ён стартаваў на мяжы з Расіяй і меў канечным пунктам Брэсцкую крэпасць

“Пераадолеўшы звыш 500 кіламетраў, калона ў складзе больш за 400 адзінак аўтатранспарту ўрачыста фінішавала ў цытадэлі над Бугам, дзе ўдзельнікі акцыі разгарнулі вялізны дзяржаўны сцяг як сімвал міра і адзінства”, — паведамляе газета “СБ — Беларусь сегодня”.

Асіповіччыну ў гэтай маштабнай акцыі прадстаўляў экіпаж у складзе Мікалая Каралёва, Сяргея Каралёва, Кірыла Ланавенкі і Сяргея Ланавенкі. Як бачна па прозвішчах, гэта бацькі з сынамі.

Апошні дапоўніў узгаданую вышэй інфармацыю цікавымі тэхнічнымі дэталямі і асабістымі ўражаннямі:

— Мы далучыліся да іншых удзельнікаў у Мінску, арганізавана праехалі праз сталіцу і накіраваліся ў Брэст. Па “алімпійскай” трасе рушылі ў вольным рэжыме — кожны вадзіцель выбіраў зручную хуткасць, пры неабходнасці мог спыніцца для дазапраўкі ці ў зонах адпачынку. Аднак аўтамабілі далёка не расцягваліся: адказнасць дысцыплінуе. Наш экіпаж трымаў над машынай сцяг Асіповічаў — у знак павагі да малой радзімы.

Мікалай і Сяргей Каралёвы, Кірыл і Сяргей Ланавенкі перад стартам

У кожным горадзе, паблізу якога пралягаў маршрут прабегу, далучаліся новыя ўдзельнікі, так што пры пастраенні на пункце збору — лётным полі Брэсцкага аэрапорта — двухшэраговая калона машын расцягнулася больш за 2 кіламетры.

Але ўразіў не столькі колькасны маштаб, колькі ўзнёслая атмасфера. Зарад пазітыву атрыманы неймаверны! Гэта пачуццё менавіта тое, што трэба, каб сёння ўпэўнена рушыць уперад — як асобнаму земляку, так і нашай краіне ў цэлым.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем