Еўрапейскі падыход на Асіповіччыне

Еўрапейскі падыход на Асіповіччыне

Дасягненні сацыяльна-эканамічнай дзейнасці за гэты год не асабліва радуюць. Разглядаючы вынікі работы ўраду 20 лістапада, Прэзідэнт краіны адзначыў, што з 9 ключавых паказчыкаў развіцця народнай гаспадаркі не выкананы 7.

Прыблізны аб’ём недаатрыманай беларускім народам фінансавай выгады ацаніць складана, аднак ён відавочна мае значныя памеры. Ускосна аб сур’ёзнасці агучанай Аляксандрам Лукашэнкам праблемы сведчыць размяшчэнне на сайце Дзяржкамітэта па маёмасці спісу прадпрыемстваў, дзяржаўная доля маёмасці якіх можа быць прададзена з аўкцыёну замежным інвестарам. Сярод іншых верагодных кандыдатаў на ўзгаданы продаж — СЗАТ “Шклозавод Ялізава”.

Перспектыва змены аднаго з уласнікаў не пакідае работнікаў прадпрыемства абыякавымі, аднак і асаблівай занепакоенасці не выклікае. Як вядома, кантрольны пакет акцый шклозавода з 2002 года належыць замежным інвестарам, і менавіта яны вызначаюць стратэгію яго развіцця, сацыяльную ды кадравую палітыку. Таму пяройдуць выстаўляемыя на аўкцыён 35% акцый новаму гаспадару альбо застануцца ў выглядзе дзяржмаёмасці для завода — як суб’екта гаспадарання і галоўнага горадаўтвараючага прадпрыемства ў Ялізаве, — па вялікім рахунку розніцы няма.

Нельга сказаць, што сёння справы ў мясцовых шкларобаў ідуць выдатна: завод, які значную долю прадукцыі рэалізуе на ўнутраным рынку, той самы правал 7 ключавых паказчыкаў айчыннай макраэканомікі адчувае ў выглядзе значнай дэбіторскай запазычанасці. Сітуацыя, калі за адгружаную прадукцыю спажыўцы не могуць разлічвацца своечасова, стварае нямала нязручнасцей і перашкод, але спраўляцца з сённяшнімі цяжкасцямі дапамагае арыентацыя вытворчасці на знешні рынак.

Аб тым, наколькі ўпэўнена адчувае сябе шклозавод у зносінах з замежнымі партнёрамі, параз-маўляем з начальнікам аддзела менеджменту якасці і стандартызацыі Галінай Белячковай. Чаму менавіта са спецыялістам у такой спецыфічнай галіне? Адказ просты: сёння сур’ёзныя спажыўцы шклатары з краін Еўрасаюза не жадаюць весці справы з партнёрамі, якія не адпавядаюць дастаткова жорсткім умовам стандартаў ISO 9001 (менеджмент якасці), ISO 18001 (упраўленне аховай працы), ISO 22000 (бяспека выпускаемай прадукцыі).

— Для пачатку ўзгадаем, — кажа Галіна Афанасьеўна, — што некалькі тыдняў таму наш завод паспяхова прайшоў экспертызу на адпаведнасць прынятым у ЕС стандартам у галіне арганізацыі вытворчасці і бяспекі выпускаемай шклатары для ўжывання ў харчовай прамысловасці. Такім чынам, ялізаўскія вырабы зноў атрымалі “зялёнае святло” на экспарт у краіны далёкага замежжа. Для нашага прадпрыемства самымі перспектыўнымі рынкамі ў Еўрасаюзе з’яўляюцца Германія, Латвія, Літва, Польшча, Чэхія, Фінляндыя.

Расійская Федэрацыя таксама спажывае значную долю нашай прадукцыі, аднак з пункту гле-джання стратэгіі паляпшэння якасці экспарт у гэтую краіну мала што дае: расійскія патрабаванні значна менш жорсткія, чым еўрапейскія. Тое ж можна сказаць і пра супрацоўніцтва з айчыннымі спажыўцамі. Да 2009 года СЗАТ “Шклозавод Ялізава” быў адзіным беларускім прадпрыемствам, якое адпавядала еўрапейскім правілам па санітарыі вытворчасці (сістэма НАССР), а ў 2011 годзе стала першым айчынным вытворцам упакоўкі для харчовай прадукцыі, атрымаўшым сертыфікат адпаведнасці міжнароднаму стандарту бяспекі шкляной тары для спажыўца ISО 22000.

— А як увогуле ўплывае сертыфікацыя па самых жорсткіх вытворчых і арганізацыйных стандартах на дзейнасць шклозавода?

— Уплыў адчуваецца ва ўсім, але ў першую чаргу ў мысленні работнікаў, іх адносінах да сваёй справы. Па сутнасці, работа па еўрапейскіх правілах пераўтварае ялізаўчан у сапраўдных еўрапейцаў. Працэс гэты не хуткі, але вынікі ўжо адчуваюцца. Па меркаванні экспертаў, якія штогод правяраюць нашу адпаведнасць міжнародным стандартам, пераважная большасць кваліфікаваных спецыялістаў і інжынерна-тэхнічнага персаналу ўжо магла б эфектыўна працаваць на любым аналагічным прадпрыемстве ў Еўрасаюзе.

— Аднак, калі два-тры гады назад наша краіна адчула ў поўнай меры негатыўны ўплыў сусветнага эканамічнага крызісу, ялізаўскія шкларобы рушылі не на захад, а на ўсход…

— У гэтым няма нічога дзіўнага ці дрэннага: расійская вытворчасць шкла ў той час пачынала адраджацца, а ўласных кадраў ёй востра не хапала. Таму добра падрыхтаваных спецыялістаў з Беларусі на расійскіх шклозаводах сустракалі, як жаданых гасцей. Аднак паступова большая частка працоўных мігрантаў вярнулася дадому. I не ў апошнюю чаргу таму, што для расійскай вытворчасці іх узровень кампетэнтнасці аказаўся празмерна высокім. У сваю чаргу знаёмства з арганізацыяй шкляной вытворчасці ў расійскіх умовах навучыла нашых работнікаў хутка прымаць рашэнні. Традыцыйная для беларускага менталітэту памяркоўнасць мала спрыяе развіццю гэтай карыснай якасці.

— Калі не сакрэт, раскажыце, што павінен умець работнік прадпрыемства, каб адпавядаць агучанай вышэй характарыстыцы “ялізаўскага еўрапейца”?

— Дакладна ведаць і разумець свае пасадавыя інструкцыі, бездакорна выконваць іх патрабаванні, несці поўную адказнасць за ўласны ўчастак работы і працаваць хутка. Калі гэтыя патрабаванні выконвае кожны, узнікае магутная матывацыя для дакладнага ўзгаднення дзейнасці ўсіх заводскіх структур. Усе працуюць на агульны вынік, і ён не прымушае сябе доўга чакаць. Адзін толькі прыклад: рэкламацый на якасць выпускаемай прадукцыі прадпрыемства не атрымлівае як мінімум ужо пяць гадоў!

— Ці бывае так, што патэнцыяльны заказчык прад’яўляе ўмовы, якія таварыства не ў стане прыняць?

— Шклозавод сёння настолькі сучасны і высокатэхналагічны, што можа выконваць заказы для транснацыянальных карпарацый узроўню “Кока-Колы” і “Хайнекена”. Зразумела, пры ўмове, што сойдземся ў цане: калі прадпрыемства мае — і рэгулярна пацвярджае! — рэпутацыю вытворцы высакаякаснай прадукцыі, яно можа да-зволіць сабе пераборлівасць у выбары дзелавых партнёраў.

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Последние новости

Общество

Масленица-2026: народные приметы и поверья на неделю с 16 по 22 февраля

16 февраля 2026
Читать новость
Благоустройство

«Работы не пачаты край!»: трактарыст Аляксандр Скала аб тым, як змяняюцца яго задачы па сезонах

16 февраля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и России нельзя потерять единое Отечество от Бреста до Владивостока

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Осторожно — переезд!

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем