Экафорум № 12

Экафорум № 12

Штогадовы прыродаахоўны фэст — Рэспубліканскі экалагічны форум — прайшоў на мінулым тыдні ў Мазыры.  Асіповіцкі раён на ім прадстаўлялі ДДЛГУ   “Асіповіцкі доследны лясгас”, які наладзіў на традыцыйнай выставе “Сучасныя тэхналогіі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага прыродакарыстання” экспазіцыю сваіх дасягненняў у вядзенні лясной гаспадаркі, ды дэлегацыя ААТ “Асіповіцкі завод аўтаагрэгатаў” у складзе начальніка аддзела аховы навакольнага асяроддзя Сяргея Харытонава і вядучага інжынера той жа структуры Юрыя Цяслёнка.

Для галоўнага эколага прадпрыемства ўдзел у мерапрыемстве быў свайго роду прыемнай неабходнасцю: Сяргей Харытонаў увайшоў у спіс асоб, якія павінны былі атрымаць на ўрачыстасці заахвочванні ад Мінпрыроды за значны ўклад у ахову навакольнага асяроддзя, забеспячэнне рацыянальнага карыстання прыроднымі рэсурсамі.

ekoforum-12
На здымку: міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзімір Цалко ўручае Ганаровую грамату начальніку аддзела АНА ААТ “АЗАА” Сяргею Харытонаву.

Сёння Сяргей Сцяпанавіч дзеліцца ўспамінамі і разважаннямі аб убачаным падчас паездкі на Гомельшчыну:

— Асноўны акцэнт у праграме мерапрыемстваў форуму быў зроблены на паўторнае выкарыстанне адыходаў. Гэта праблема асабліва важная для прамысловай экалогіі, і, трэба прызнаць, што АЗАА ў гэтым накірунку дзейнасці ўпэўнена трымаецца сярод лідараў. Зразумела, паспяхова вырашаюцца не толькі пытанні абарачэння адыходаў — за 24 гады свайго існавання аддзел аховы навакольнага асяроддзя многае зрабіў для таго, каб дзейнасць завода стала больш бяспечнай для прыроды.

Таксама прыемна было адчуць, наколькі аддзел аховы навакольнага асяроддзя нашага прадпрыемства карыстаецца аўтарытэтам сярод калег, работнікаў Міністэрства прыродных рэсурсаў і нават канкурэнтаў. Мы аказваем дапамогу многім іншым прадпрыемствам у вырашэнні самых разнастайных экалагічных праблем на дагаворнай аснове, прычым заўсёды імкнёмся, каб заказчык выдаткоўваў грошы з найбольшай для сябе карысцю. Такім чынам, падтрым-ліваем свайго роду стандарт якасці ў сферы прыродаахоўнага кансалтынгу і распаўсюджваем найбольш перадавыя ідэі і тэхналогіі ў галіне прыродазберажэння.

Увогуле, галоўная карысць ад удзелу ў мерапрыемствах такога высокага ўзроўню — магчымасць нефармальных зносін з кампетэнтнымі спецыялістамі. Свабодны фармат дазваляе атрымаць многа карысных ідэй і пачуць добразычлівую крытыку, якая можа дапамагчы ў далейшай рабоце. Не буду хаваць, шэраг парад, якія прагучалі ў адрас АЗАА, былі з удзячнасцю прыняты да ўвагі і ўжо рэалізуюцца. Так што паездка ў Мазыр атрымалася плённай!

У наступным годзе экафорум пройдзе ў Мінску.

Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

Последние новости

Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыццё!» Под таким названием с 12 октября по 12 ноября Минлесхоз проведет добровольную акцию по восстановлению ветровально-буреломных участков. Поучаствовать в ней смогут и осиповчане

8 октября 2024
Читать новость
Общество

На Осиповичском хлебозаводе прошла встреча прокурора района Дениса Иванькова с трудовым коллективом

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем