Дзякуй за ўсё, дарагія ветэраны!

Дзякуй за ўсё, дарагія ветэраны!

275 жыхароў Асіповіччыны прадстаўлены да ўзнагароджання медалямi «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў».

Урачыстая цырымонія ўручэння юбілейных медалёў прайшла 24 чэрвеня ў культурна-спартыўным цэнтры «Асіповічы». З рук старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Пузіка і ваеннага камісара Мікалая Гомана заслужаныя ўзнагароды атрымалі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны.

узница

Усе прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых на палях бітваў і вязняў фашызму хвілінай маўчання, а ў словах падзякі, якія гучалі ў адрас застаўшыхся ў жывых воінаў-вызваліцеляў і тых, чыё дзяцінства і юнацтва былі скалечаны вайной, чырвонай стужкай праходзіла думка пра тое, што толькі дзякуючы іх сіле, мужнасці і жыццястойкасці мы жывем на свабоднай зямлі, якая паўстала з разрухі працай і цярпеннем ваеннага пакалення. Падарункам для ўзнагароджаных сталі песні ваенных гадоў, якія гучалі па асабліваму пранікнёна і шчымліва ў выкананні хору ветэранаў. Песням свайго дзяцінства і юнацтва падпявала ўся зала…

На жаль, з-за змены месца жыхарства ці па стане здароўя не ўсе ветэраны і пасівелыя “дзеці вайны” змаглі прыйсці на ўрачыстае мерапрыемства, але юбілейныя медалі яны абавязкова атрымаюць да святочнай даты ці ўжо атрымалі. Многіх прадстаўнікі ваеннага камісарыята і дзяржаўных устаноў ужо наведалі дома, дзе правялі цырымонію ўзнагароджання і нізка пакланіліся ад усіх нас.

Последние новости

Общество

Задайте вопрос специалистам: прямая линия по социальным вопросам в Осиповичах 

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

США официально сняли санкции с Belavia

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Финансы, дела и отношения: на чем сегодня стоит сосредоточиться каждому знаку зодиака

5 ноября 2025
Читать новость
Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Льготные кредиты на жилье: кто может получить и куда обращаться

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем