Дзень рэдактара ў Асіповічах

Дзень рэдактара ў Асіповічах

“І ЦІКАВА, І КАРЫСНА”, — так аднадушна ацанілі Дзень рэдактара кіраўнікі рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі Магілёўшчыны, які прайшоў у аўторак у Асіповічах.

Напачатку з журналістамі сустрэўся старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч, які расказаў гасцям пра справы ў рэгіёне. Прычым, вопытны кіраўнік спыніўся не толькі на дасягненнях асіпаўчан, якіх нямала ў самых розных сферах дзейнасці, а і на тым, як вырашаюцца існуючыя праблемныя моманты, якая перспектыва развіцця горада і раёна, асобных працоўных калектываў.

Знаёмства з жыццём Асіповіччыны кіраўнікі раённых СМІ працягнулі ў мясцовым гісторыка-краязнаўчым музеі, дзе яго дырэктар і старшы навуковы супрацоўнік Антаніна Сцяпанава і Марыя Саканцава цікава данеслі інфармацыю пра мінулае краю.

redaktoryi-v-osipovichah

Праграма дня была надзвычай насычанай, час знаходжання ў музеі і на трох прадпрыемствах — ЗАТ “Алтимед”, ЗВУП “Парфумерна-касметычная фабрыка “Сонца” і ЗТАА “Дахавы завод ТэхнаНIКОЛЬ” — быў абмежаваны, і журналісты пастараліся выкарыстаць яго па максімуму. Асаблівая цікаўнасць была праяўлена да першых двух: вытворчасці, размешчаныя ў Асіповічах, па сутнасці, унікальныя,   адзіныя ў рэспубліцы, таму дырэктары Анатоль Доста і Фёдар Кушняроў разам з начальнікам планава-дыспетчарскага аддзела Уладзімірам Грунтовым і галоўным тэхнолагам Сяргеем Крывенкам ледзь паспявалі адказваць на пытанні газетчыкаў. “Алцімедаўцы” гаварылі пра інструментарый еўрапейскага ўзроўню якасці, працяг работ па стварэнні каленнага і зубнога імплантаў розных тыпаў, распрацоўцы і пастаноўцы “на паток” перспектыўных вырабаў на базе біясумяшчальных структур; прадстаўнікі “Сонца” — пра ўжо знаёмыя многім і будучыя сродкі і прадукты, інавацыйны падыход да тэхналогій, перспектывы выпуску прадукцыі пад гандлёвымі маркамі April, Мара, Чайка, Sunday, Федора, Suprim, Восход, Краса і г.д.

Шмат чаго цікавага даведаліся госці і на былым кардонна-руберойдавым заво-дзе: намеснік дырэктара Аляксандр Шарабайка засяродзіў увагу журналістаў на шляхах эвалюцыі вытворчасці — напрыклад, скарачэнні ў 10 разоў колькасці працуючых і пры гэтым росту ў разы аб’ёмаў выпускаемага, асваенні шэрагу новых запатрабаваных відаў прадукцыі, а старшыня ветэранскай арганізацыі Яўгенія Гунькіна ў музеі завода расказала пра этапы станаўлення прадпрыемства, падтрымку адміністрацыяй шэрагу добрых спраў сённяшніх і былых працаўнікоў і г.д.

Натуральна, не абмінулі газетчыкі і мясцовую “раёнку”, у рэдакцыі якой за “круглым сталом” і прайшло абмеркаванне такой важнай тэмы, як “Рэгіянальная прэса: сучасны стан і перспектывы развіцця”. Што можна параіць калегам, каб даносімая да чытача інфармацыя была іменна запатрабаванай, аператыўнай, цікавай? Як знайсці аптымальны варыянт суадносін інфармацыйна-аналітычнага напаўнення газеты і яе сайта? Ці істотна ўплывае выпуск каляровых выданняў на іх тыраж і попыт? Што павінна быць першасным: уздым нейкай праблемы на старонках газеты альбо спроба спачатку вырашыць яе, дапамагчы людзям, а ўжо потым паведаміць усім пра вынікі?

Галоўныя рэдактары “раёнак”, дырэктар рэспубліканскага Дома прэсы Анатоль Шычко, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга і другія не толькі ўздымалі самыя розныя пытанні, але і разам шукалі на іх адказ. Чаму ў немалой ступені спрыяла неназойліва-ўпэўненае кіраванне ходам дыялогу мадэратарам Дня рэдактара Аленай Дзіваковай — начальнікам аддзела па рабоце са СМІ і развіццю паліграфіі Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.

Канечне, у калег разыходзіліся і думкі па той-іншай праблеме, і погляд на яе лепшае вырашэнне, і на шляхі дасягнення пастаўленай мэты, — чаго-чаго, а канструктыўных спрэчак хапала. Але, як вядома, менавіта ў іх і нараджаецца ісціна, і суразмоўцаў аб’ядноўвала зацікаўленасць у канчатковым выніку, пошук шляхоў павышэння ролі “раёнак” у жыцці грамадства, зацікаўленасць у тым, каб нашы газеты заваёўвалі большы аўтарытэт, станавіліся яшчэ лепшымі і больш запатрабаванымі.

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем