Дзе знаходзіцца асіповіцкі Восіп?

Дзе знаходзіцца асіповіцкі Восіп?

Не вер вачам-вушам сваім,

ці Прывітанне, Восіп з віртуальнай прасторы!

21 студзеня Магілёўскае радыё ў адной са сваіх праграм паведаміла сенсацыйны для нас факт: “Папулярным месцам Асіповічаў стала скульптурная кампазіцыя печ-паравоз, на якой сядзіць асілак-Восіп. У яго руках кош з грыбамі і нізка рыбы, якія абазначаюць багацце мясцовых лясоў і рэк, і сімвал гасціннасці — самавар”.

Усіх землякоў, хто чуў гэтую перадачу, навіна здзівіла: нічога такога ў Асіповічах няма і ніколі не было! Хаця… На сайце belhotel.by на момант выхаду перадачы ў эфір існавала красамоўнае пацверджанне існавання помніка — фатаграфія, добра прывязаная да мясцовасці. Ды і несапраўдную інфармацыю “радыйшчыкі” не высмакталі з пальца, а ўзялі з сайта belarus.by, які, між іншым, мае статус афіцыйнага сайта нашай краіны і лічыцца свайго роду вітрынай Беларусі.

Тое ж можна сказаць і пра сайт belhotel.by. Ён належыць прыватнаму навукова-вытворчаму ўнітарнаму прадпрыемству “Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму” і арыентаваны на развіццё ўнутранага і рэкламу ўязнога турызму.

Вось тут і ўзнікае пытанне: адкуль жа і калі на такіх сур’ёзных інфармацыйных пляцоўках “пасяліўся” неіснуючы ў Асіповічах Восіп?

Размова з начальнікам аддзела адміністрыравання ПНВУП “АТТ” Кацярынай Скакун дазволіла ўдакладніць толькі час — не раней 2011 года — і тое, што супрацоўнікі фірмы гэты здымак атрымалі… невядома адкуль.

Звесткі пра гасцініцы, дамы адпачынку, пансіянаты на гэтым сайце размяшчаюцца бясплатна пры ўмове, што тураператар мае прыярытэт пры браніраванні месцаў для “сваіх” турыстаў. Здымкі і іншая рэкламная інфармацыя бярэцца з розных крыніц, а адміністрацыя ўстаноў-рэкламадаўцаў уносіць у яе неабходныя карэктывы — калі апошнія лічаць гэта неабходным.

Па словах адміністратара гасцініцы “Асіповічы” Людмілы Чаропка, супрацоўніцтва з узгаданай турфірмай нельга назваць асабліва плённым, бо турысты праз яе трапляюць да нас вельмі рэдка, таму асаблівай увагі на змесціва сваёй старонкі работнікі “Асіповічаў” не звяртаюць — кантралююць хіба што правільнасць цэн ды актуальнасць фота інтэр’ераў. Пра фота асілка кіраўнік нашага атэля таксама нічога не ведала.

Выява “Восіпа на самаходнай печы” с сайта belhotel.by была выдалена амаль адразу пасля размовы з карэспандэнтам “раёнкі”, аднак убачыць яе можна без праблем — “забіўшы” ў пошукавік словы “Богатырь Осип 2012 год”.

осиповичский осип

Дарэчы, менавіта ва ўзгаданым годзе з нагоды надыходзячага 140-годдзя Асіповічаў быў праведзены конкурс на стварэнне   скульптурнай кампазіцыі, якая б стала сімвалам нашага краю. Яго вынікі былі агучаны досыць шырока, у тым ліку і праз сайт асіповіцкага райвыканкама (www.osipovichi.gov.by/ru/news-rayon-ru/view/novaja-skulptura-pojavitsja-v-osipovichax-5107). Цытуем:

“Новая скульптура появится в Осиповичах

25 мая 2012

Жюри определило победителя конкурса на лучшую садовопарковую скульптуру, которая может стать визитной карточкой нашего города. Авторы скульптурной композиции члены Союза художников Беларуси, скульпторы Сергей Бондаренко и Александр Дранец.

<…> Создание и установка монументальнодекоративной скульптуры запланированы в рамках подготовки к празднованию  140-летия города”.

Аднак на практыцы да рэалізацыі ўзгаданага плана не дайшло, у тым ліку і з-за вельмі высокага кошту стварэння дэкаратыўнай кампазіцыі. Але ж “звон” пайшоў, ён гучыць зараз і, хутчэй за ўсё, будзе гучаць яшчэ доўга…

Сама па сабе гісторыя “фантомнага Восіпа” — сюжэт анекдатычны. Хаця весела над ёй пасмяяцца перашкаджаюць мінімум два прынцыповыя моманты, якім аўтар не бярэцца даваць ацэнку.

Першы: уплыў неіснуючага “Восіпа” на імідж нашага раёна і — з улікам усяго ўзгаданага вышэй — Беларусі ў цэлым. На шэрагу папулярных расійскіх сайтаў наш “віртуальны Восіп” прадстаўлены як “Памятник Емеле в Осиповичах, Могилевская обл., Белоруссия” (узята з www.liveinternet.ru/users/4085298/post345905845.).

Другі: залежнасць свядомасці чалавека ад “сусветнага павуціння” . Хто сёння рызыкне спрагназаваць, колькі яшчэ выключна віртуальных прадметаў і падзей успрымаюцца як бясспрэчная рэчаіснасць?..

Последние новости

Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыццё!» Под таким названием с 12 октября по 12 ноября Минлесхоз проведет добровольную акцию по восстановлению ветровально-буреломных участков. Поучаствовать в ней смогут и осиповчане

8 октября 2024
Читать новость
Общество

На Осиповичском хлебозаводе прошла встреча прокурора района Дениса Иванькова с трудовым коллективом

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем