Дырыжор каўша

Дырыжор каўша

Пра тое, што яго прафесія будзе звязана з тэхнікай, машыніст экскаватара ТАА “Асіповічыгазбуд” Мікалай Лагун ведаў заўсёды. З дзяцінства, як і любы хлапчук, цікавіўся машынамі і іх рамонтам. Таму пасля школы паступіў на курсы па спецыяльнасці “машыніст экскаватара”. Некаторы час працаваў па спецыяльнасці ў БУ-89, а потым уладкаваўся на сённяшняе месца працы, якому аддаў 12 гадоў.

— Галоўнае, каб тэхніка была спраўнай, — лічыць мужчына. — А далей справа за майстэрствам.

Працу машыніста лёгкай не назавеш. Тут патрэбны цягавітасць, кемлівасць, вострыя слых і зрок, уменне размяркоўваць і хутка пераключаць увагу. Нельга не здзівіцца таму, з якой віртуознасцю Мікалай Рыгоравіч кіруе невялікай, але моцнай машынай, пракладаючы ў глебе ў любое надвор’е і любую пару года кіламетры траншэй для розных відаў камунікацый.

— У нашай прафесіі нікуды без акуратнасці і асцярожнасці, — працягвае ён. — Ніколі не ведаеш, што знаходзіцца пад чарговым пластом зямлі. Не аднойчы пры копцы трапляліся боепрыпасы часоў Вялікай Айчыннай вайны. Калі такое здараецца, разумееш, што правілы тэхнікі бяспекі напісаны не для чырвонага слоўца.

Гавораць, для таго, каб не працаваць ні дня ў сваім жыцці, трэба знайсці занятак па душы. І Мікалаю Лагуну гэта ўдалося. На прадпрыемстве яго паважаюць за неабыякавыя адносіны да справы.

— З працай мне дакладна пашчасціла, — прызнаецца экскаватаршчык. — Калектыў добры, ды і парк тэхнікі прыстойны. Дык навошта нешта мяняць ці шукаць лепшага?

Последние новости

Общество

Задайте вопрос специалистам: прямая линия по социальным вопросам в Осиповичах 

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

США официально сняли санкции с Belavia

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Финансы, дела и отношения: на чем сегодня стоит сосредоточиться каждому знаку зодиака

5 ноября 2025
Читать новость
Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Льготные кредиты на жилье: кто может получить и куда обращаться

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем