Дыверсіфікацыя магчыма!

Дыверсіфікацыя магчыма!

У сераду ААТ “Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў” наведала група экспертаў СЗАТ “Белджы” і кампаніі “Джылі”. Мэтай дзелавога візіту стала абмеркаванне пытанняў супрацоўніцтва ў выпуску камплектуючых для легкавых аўтамабіляў.

Сваіх планаў госці не хавалі: каб мець магчымасць гандляваць сваёй прадукцыяй у межах Мытнага саюза, “Белджы” павінна да ліпеня 2018 года давесці лакалізацыю — выпуск камплектуючых — у Беларусі, Расіі, Казахстане да 50%. Толькі пры выкананні гэтай умовы амбіцыёзны план па выпуску і продажы 60 тысяч беларуска-кітайскіх аўтамабіляў у год можа быць паспяхова рэалізаваны.

озаа  китайцы

Каб захапіць такі значны кавалак аўтарынку Расіі і Казахстана, вытворцы павінны забяспечыць блізкую да еўрапейскай якасць сваёй прадукцыі. Таму патрабаванні, якія    прад’яўляюцца да патэнцыяльных партнёраў-пастаўшчыкоў, такія жорсткія, што, па словах начальніка аддзела лакалізацыі СЗАТ “Белджы” Анатоля Дзеравягі, ні адно з машынабудаўнічых прадпрыемстваў пералічаных краін не адпавядае сучасным кітайскім стандартам у культуры вытворчасці, лагістыцы, шэрагу прымяняемых тэхналогій і метадаў работы. Аднак для ААТ “АЗАА” адставанне не фатальнае і яго можна пераадолець у самыя сціслыя тэрміны. Тым больш, што зацікаўленасць у супрацоўніцтве для кітайскага боку высокая, і кампанія “Джылі” гатова дзяліцца тэхналогіямі, вучыць персанал, увогуле аказваць усю патрэбную арганізацыйную дапамогу.

Наменклатура вырабаў, якія могуць пастаўляць нашы аўтаагрэгатчыкі на канвеер “Белджы”, досыць вялікая: алюмініевыя дыскі для колаў, сядзенні, пластыкавыя элементы салонаў і кузавоў. І ўсё патрэбна ў вялікіх аб’ёмах, тых жа алюмініевых дыскаў у год “Белджы” гатова набываць да 350 тысяч штук! Праўда, арганізацыя вытворчасці менавіта гэтай прадукцыі патрабуе пэўных інвестыцый і ўдасканальвання арганізацыі вытворчасці, а вось да выпуску шэрагу іншых камплектуючых АЗАА можа прыступіць як толькі атрымае неабходную аснастку.

Тэхналагічная і арганізацыйная прыдатнасць асіповіцкага завода да ўдзелу ў праграме лакалізацыі беларуска-кітайскіх аўтамабіляў пацверджана ў заключаным у той жа дзень пагадненні аб супрацоўніцтве. Гэта яшчэ не дэталёвы бізнес-кантракт — яго падпісанне наперадзе, аднак ужо і не дэкларацыя аб намерах. Па ўмовах пагаднення, ААТ “АЗАА” са студзеня 2017 года павінна пачаць пастаўкі на СЗАТ “Белджы” бампераў, уцяпляльных і шумаізаляцыйных панэляў.

Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

Последние новости

Власть

“Надо решать вопрос”. Лукашенко поручил разобраться с проблемами на “АМКОДОРе”

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

Тематическую прямую телефонную линию проведет и.о. первого заместителя начальника Могилевской таможни Дерезовский Дмитрий Евгеньевич

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую область посетил Оршанский лесхоз

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость