Доверенное лицо кандидата в Президенты Республики Беларусь Александра Лукашенко Надежда Лазаревич сегодня встретилась с рядом коллективов в Осиповичах

Доверенное лицо кандидата в Президенты Республики Беларусь Александра Лукашенко Надежда Лазаревич сегодня встретилась с рядом коллективов в Осиповичах

Зваротная сувязь

Давераная асоба кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, генеральны дырэктар холдынга “Бабруйскаграмаш” Надзея Лазарэвіч сёння сустрэлася з шэрагам калектываў Асіповіччыны: ЗАТ “Алцімед”, Асіповіцкага вытворчага ўчастка ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”, філіяла “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкіна крынка”. Таксама яна правяла прыём у грамадскай прыёмнай РА ГА “Белая Русь”.

Якія тэмы ўздымаліся ў гутарцы з асіпаўчанамі? Гэта дынамічнае развіццё Беларусі, у тым ліку ў сферы IT-тэхналогій, эканамічная бяспека. Так як Надзея Анатольеўна кіраўнік буйнога прамысловага холдынга, з задавальненнем адказвала на пытанні датычна ўзначальваемай вытворчасці, а таксама з цікавасцю слухала аповеды людзей пра свае прадпрыемствы. Вывад жа з гутарак можна зрабіць адзін: у нашай краіне кожны можа дабіцца любых вышынь — ёсць усе магчымасці рэалізаваць свой патэнцыял. А дапамогуць у гэтым шчырая праца ды жаданне развівацца і ісці наперад.

Не маглі абысці і тэму барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй, дзе Беларусь выбрала свой шлях, і гэты падыход аказаўся правільным. Ішла размова пра ўвагу да хворых, заслугі нашых медыкаў.

Былі таксама абмеркаваны пытанні жыллёва-камунальнай сферы, маладзёжнай палітыкі, развіцця сельскіх тэрыторый, будаўніцтва жылля для маладых спецыялістаў і іншыя. Шэраг запытаў давераная асоба запісала, каб данесці пытанні асіпаўчан да вышэйшых пасадавых асоб краіны.

Наш горад, а  Надзея Лазарэвіч пабывала ў Асіповічах упершыню, пакінуў у агульным станоўчае ўражанне: маем усё неабходнае, каб адчуваць сябе камфортна і ўпэўнена.

 

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем