Дом Урада стаў бліжэй

Ветэраны Асіповіччыны вядуць актыўнае
грамадскае жыццё — ні адно мерапрыемства раённага маштабу не абыходзіцца без іх
удзелу. Але сфера інтарэсаў людзей сталага ўзросту распаўсюджваецца і за межы
родных мясцін. Сведчанне таму — нядаўняя экскурсія ветэранскага актыву ў
сталічны Дом Урада, на сустрэчу з намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па
эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Мікалаем Калтуновым. Яна аказалася
цікавай і карыснай.

Саветнік Палаты прадстаўнікоў Кірыл
Праяненкаў і галоўны спецыяліст сакратарыята Аляксандр Нікіцюк пазнаёмілі
гасцей з гісторыяй Дома Урада і экспазіцыяй, што пастаянна дзейнічае і
прысвечана Парламенту. Будынак гэты мае багатую гісторыю, за амаль 8 дзесяцігоддзяў
яму давялося пабачыць шмат і даказаць свае моц і непахіснасць. Напрыклад, нават
фашысцкія акупанты не змаглі дэманціраваць герб, таму паверх яго замацавалі
свастыку, пад якой наш дзяржаўны сімвал цудоўна захаваўся і пасля невялікай
рэстаўрацыі працягвае выконваць сваю ролю.

Землякі пазнаёміліся з фотаматэрыяламі
з жыцця Палаты прадстаўнікоў, убачылі розныя гістарычныя дакументы, выставу
пратакольных сувеніраў ад прадстаўнікоў розных краін і шмат іншага. Даведаліся
аб тым, што парламентарыі стараюцца папулярызаваць родную мову: у хуткім часе,
калі закон будзе прымацца на беларускай мове, усе матэрыялы, выступленні будуць
рыхтавацца на ёй жа.

Дэпутат ад Асіповіцкай акругі № 89
Мікалай Калтуноў запрасіў сваіх выбаршчыкаў у Авальную залу, дзе пагутарыў з
імі, расказаў аб змесце Па-слання Прэзідэнта да беларускага народа і
Нацыянальнага сходу, асноўных напрамках эканамічнай палітыкі дзяржавы. І
пацвердзіў, што і надалей будзе прыкладаць усе намаганні для развіцця рэгіёна,
у прыватнасці — стварэння дзіцячага кафэ, якога так не хапае гораду. Дэпутат
адказаў на пытанні гасцей, якія, у сваю чаргу, перадалі ў музей кнігу
«СОАО «Кровля»: 40 славных лет» і падарылі карціну,
выкананую ў тэхніцы вышыўкі стужкамі.

«Прымераўшы» дэпутацкія
крэслы, нашы ветэраны адчулі сябе ў ролі парламентарыяў, якія прымаюць важныя
дзяржаўныя рашэнні, а таксама сваё дачыненне да ўсяго, што адбываецца навокал.

Яўгенія ГУНЬКІНА,

старшыня совета ветэранаў СП ААТ «Дах».

Последние новости

Общество

Синоптики обещают Могилёвской области температурные качели: в начале недели +18°С, к выходным — до +32°С

27 июля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможности для достижения товарооборота в $1 млрд с Калужской областью

27 июля 2026
Читать новость
Профилактика

Безопасность вблизи энергообъектов

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Супер-пірог вагою больш за 40 кілаграмаў збіраюцца спекчы працаўнікі ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” да дня горада, правядзенне якога плануецца 1 жніўня

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 27 июля

27 июля 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Где купить свежие фрукты и овощи в Осиповичах: павильон на привокзальной площади

26 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем