Добрымі навінамі завяршаецца літаратурны год для нашай зямлячкі, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Лёлі Багдановіч

Добрымі навінамі завяршаецца літаратурны год для нашай зямлячкі, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Лёлі Багдановіч
Добрымі навінамі завяршаецца літаратурны год для нашай зямлячкі, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Лёлі Багдановіч
Зусім нядаўна ўбачылі свет чатыры асобныя кніжачкі казак “Бабуліны пончыкі”, “Чароўная крынічка”, “Сарочыны байкі”, “Як Смайлік у лазню хадзіў”. Выдавец — індывідуальны прадпрымальнік А.М. Вараксін.

А ў выдавецкім доме “Звязда” выйшла кніга “Казка — у жыцці падказка”. Разлічаны творы на малодшых школьнікаў і вучаць юных чытачоў дабрыні, дасціпнасці, сумленню, высакародству. Кнігі не толькі цікавыя і глыбокія па змесце, але і з прывабным  афармленнем: прыгожымі ілюстрацыямі аздоблена кожная старонка.

— Безумоўна, для мяне, як аўтара, з’яўленне чарговага зборніка, які аб’яднаў 25 казак, а таксама серыі “кніжак-малышак” — прыемная падзея, якую доўга чакала. Тут цэлы шквал эмоцый: хваляванне і радасць, адказнасць і энергія, якія даюць сілы працаваць і ствараць. Нават зіма перастала быць шэрай і халоднай — вось што могуць зрабіць маленькія яркія кніжачкі.

Стужка творчага шляху Лёлі Багдановіч ужо дастаткова працяглая — тры дзясяткі гадоў, з 2006-га яна член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Раней нават не думала, што значную частку яе твораў зоймуць казкі. Не ўяўляла да таго часу, пакуль не стала цесна супрацоўнічаць з “Асіповіцкім краем”. 15 гадоў таму ў газеце з’явілася дзіцячая старонка, і Лёлі Уладзіміраўне было прапанавана пісаць казкі на пэўныя тэмы. Аказалася, што гэты жанр даўно жыў у яе душы, а тут быў дадзены патрэбны імпульс, які і дапамог адкрыць новыя грані таленту майстра слова.

 

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем