Добрая навіна

Добрая навіна

“Зямля мая”

Стаю край поля, поля аржанога —

Перада мной жытнёвы акіян.

Зямля мая, мне хараства такога

На цэлым свеце больш нідзе няма.

Нябёсаў сінь, і песня з паднябесся

Жытнёвым зернем сыплецца-звініць.

І гэту сінь, і жаўрукову песню

Усё жыццё любіць — не разлюбіць.

Красуе жыта, пах яго жыццёвы

Над полем тонкім марывам дрыжыць.

Зямля мая — жыцця майго аснова,

Мне без цябе не дыхаць і не жыць.

Лагодны ветрык лёгка хвалі гоніць —

Калоссе гладзіць бацькавай рукой.

Зямелька-маці сэрца маё гоіць,

Яна мне дорыць радасць і спакой.

З табою столькі жыта-перажыта,

Жыві, зямелька родная, вякі!

Хай васількамі шчасна пахне жыта,

Хай жытам шчасна пахнуць васількі.

“Віншуем! Вы сталі лаўрэатам першай ступені ў намінацыі “Аўтар тэксту”! — менавіта гэта вест-ка прыйшла ў пачатку тыдня да Марыі Цімінскай. Для нашай зямлячкі было нечаканасцю, што яна ўвойдзе ў шэраг пераможцаў рэгіянальнага конкурсу аўтарскай песні “Я часцінка Радзімы сваёй”, пра які даведалася паўгода таму са старонак “раёнкі”.

— Вырашыла адправіць свой верш, які ў канцы 90-х гадоў быў пакладзены на музыку Віктара Шышкаўца, — успамінае Марыя Паўлаўна. Песня гучала на розных мерапрыемствах доўгі час, і вось зараз таківыбух”. Канечне, вельмі прыемна, калі твая творчасць мае водгук у сэрцах не адно дзесяцігоддзе. Для таго і пішу, каб данесці любоў да роднай зямлі ў кожную хату.

З дня на дзень паэтэса атрымае ўзнагароду, а верш “Зямля мая” будзе гучаць са сцэны падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах.

Последние новости

Общество

Задайте вопрос специалистам: прямая линия по социальным вопросам в Осиповичах 

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

США официально сняли санкции с Belavia

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Финансы, дела и отношения: на чем сегодня стоит сосредоточиться каждому знаку зодиака

5 ноября 2025
Читать новость
Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Льготные кредиты на жилье: кто может получить и куда обращаться

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем