О решении проблем в отрасли коммунального хозяйства

О решении проблем в отрасли коммунального хозяйства

Дэпутат у курсе справы

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

d.savrickiy@gzt-akray.by

Падчас прамой тэлефоннай лініі і сустрэчы з педкалектывамі СШ № 1 і гімназіі, якія праводзіла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Святлана Шутава, асіпаўчане зноў вярнуліся да традыцыйных тэм: праблем  у галіне камунальнай гаспадаркі і перспектыў іх вырашэння.

Вось што адказалі на пастаўленыя землякамі пытанні зацікаўленыя адказныя асобы.

Дзмітрый Белы, начальнік Асіповіцкага аддзялення філіяла “Бабруйскводаканал”:

— Магутнасць асіповіцкай каналізацыйнай сістэмы, якая падключана да ачышчальных збудаванняў, патрэбам горада адпавядае, таму задача стаіць адна: падтрымліваць яе абсталяванне ў рабочым стане. Асаблівую ўвагу плануецца засяродзіць на некаторых праблемных участках, у тым ліку падвоеным трубаправодзе, якім карыстаецца мясцовы філіял холдынга “Бабушкина крынка”. Ён пракладзены праз нетрывалы — забалочаны — грунт і не вытрымлівае пастаянных дэфармацый: рвецца практычна раз у тры месяцы. Рашэння, як выправіць сітуацыю з наяўнымі тэхнічнымі і фінансавымі магчымасцямі, пакуль не знойдзена, аднак сёлета яго пошук будзе адным з галоўных прыярытэтаў у праектнай дзейнасці прадпрыемства. Так што ўзяцца за гэтую балючую кропку ўсур’ёз атрымаецца не раней 2022 года.

Тэрміны пачатку будаўніцтва і здачы ў эксплуатацыю станцыі абезжалезвання на водазаборы “Паўночны” залежаць не ад “Водаканала”. Праектна-каштарысная дакументацыя даўно гатова, аднак інвестар праекта, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, пакуль не вызначыў падрадчыка і не выдзяляе сродкі на яго рэалізацыю. Прычыны пратэрміноўкі не агучваюцца.

Дзмітрый Кулакоўскі, дырэктар УКП ЖКГ:

— Лужына ў раёне дома № 35 на вуліцы Сташкевіча будзе ліквідавана гэтай вясной. Яе ўтварэнне прагназавалася: узгаданае месца — лакальнае паніжэнне рэльефу, аднак прыняць неабходныя меры летась не было магчымасці. Там зробім кропкавую ліўнёвую каналізацыю. Гэта некалькі запоўненых гравіем калодзежаў, кожны з якіх здольны “ўсмоктваць” да 3 кубаметраў ападкаў.

Нагляд за вуліцамі, якія не маюць цвёрдага пакрыццця, вядзецца ў адпаведнасці з графікам, які разлічаны па ўстаноўленых нарматывах. Калі патрэба ў грэйдзіраванні ўзнікае датэрмінова, аб гэтым трэба паведамляць дыспетчарам УКП ЖКГ. Тэлефон — 115.

Зараз фарміруецца праграма бягучых рамонтаў жылля і вулічна-дарожнай сеткі на гэты год. Аб’ёмы работ праводзяцца ў адпаведнасці з колькасцю вы- дзеленых сродкаў, сёлета —  480 тысяч рублёў. Сума невялікая, і яна будзе расходавацца толькі на самае неабходнае. Так што вуліца Стэльмаха ва ўзгаданую праграму не ўключана.

З улікам абмежаваных магчымасцей УКП ЖКГ хацелася б звярнуцца да землякоў з прапановай. Калі не ствараць камунальнікам лішніх клопатаў, яны здолеюць зрабіць больш для агульнай карысці. Просты прыклад: кожны дворнік сёння абслугоўвае па 35 шматкватэрных дамоў. Не кідаем у дварах смецце, сартуем бытавыя адыходы — у яго будзе больш часу і сілы, каб трымаць тэрыторыі ў найлепшым парадаку. Як здаецца, гэта зусім нескладана і выгадна ўсім.

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем