День памяти воинов-интернационалистов

День памяти воинов-интернационалистов

Памяць. Сум. Гонар

14 лютага прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды адзначэння Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 30-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана.

Яны пачаліся з мітынгу каля помніка загінулым у ДРА землякам на Алеі Герояў і мелі працяг у МПЦ “Равеснік”. Там адбылося ўручэнне Ганаровых грамат і Падзячных лістоў старшынямі райвыканкама Паўлам Налівайкам і райсавета дэпутатаў Сяргеем Сувеевым, кіраўнікамі грамадскіх арганізацый “афганцам”, якія сваімі справамі спрыяюць развіццю мясцовай супольнасці і патрыятычнаму выхаванню моладзі. Нашы інтэрнацыяналісты атрымалі медалі “30 гадоў вываду савеціх войск з Афганістана”, якія ўручыў ваенны камісар Асіповіцкага і Клічаўскага раёнаў Фёдар Шапавалаў. А 45 самых актыўных удзельнікаў суполкі ветэранаў  узброеных канфліктаў другой паловы ХХ стагоддзя першымі атрымалі нагрудны знак райарганізацыі ГА “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”.

Сапраўдная павага праяўляецца не ў святах, а ў будзённых справах, і ў нашым раёне робіцца нямала для таго, каб захаваць памяць пра тра-гічныя падзеі, у якіх давялося ўдзельнічаць ветэранам-інтэрнацыяналістам. У гонар загінулых названы вуліцы, школы, “пярвічкі” грамадскіх арганізацый. Мы паважаем мужнасць і вернасць доўгу нашых “афганцаў”, памятаем, сумуем і ганарымся разам з імі.

 

Фота Дзмітрыя САЎРЫЦКАГА.

Больш фота — на нашай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Одноклассники»

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем