День Октябрьской революции. Мнением делятся осиповчане

День Октябрьской революции. Мнением делятся осиповчане

Апытанне

Чырвоны дзень календара

7 лістапада 1917 года ў Петраградзе адбылося ўзброенае паўстанне, якое закончылася ўзяццем Зімняга палаца, арыштам членаў Часовага ўрада і абвяшчэннем улады Саветаў, якая праіснавала больш за 70 гадоў.

7 лістапада адзначалася ў СССР як галоўнае свята — Дзень Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. На календары і сёння гэта дата пазначаецца чырвоным колерам. А што за ёй? Аб гэтым і пагутарылі з землякамі.

Ларыса Рымашэўская:

— Найбольш значным гэты дзень быў, калі вучылася ў школе. З чырвонымі сцягамі і кветкамі мы, піянеры і камсамольцы, ішлі на дэманстрацыю. Ведаеце, у мяне дома і зараз захоўваецца партрэт Уладзіміра Ільіча Леніна — правадыра рабочага класа і сялян. І наогул паважаю гісторыю свайго горада і краіны. Мой дзядзька быў гераічным партызанам, абараняў родны край. Усё гэта памятаю і даражу сваёй спадчынай.

Вадзім Ганчаронак:

— Зараз працую на заводзе транспартнага машынабудавання. У мітынгах у дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі не ўдзельнічаю. А вось у час вучобы ў СШ № 1 не раз хадзіў у святочнай калоне. Безумоўна, гляджу ў гэты дзень навіны па тэлевізары, настальгірую. Зараз дзеці па-іншаму адносяцца да тых падзей.

Дарэчы, 7 лістапада ў нашай сям’і яшчэ адна ўрачыстасць — дзень нараджэння.

Раман Цішкевіч:

— Вучуся ў выпускным класе гімназіі. Пра падзеі, якія адбываліся больш за стагоддзе таму, ведаю пераважна з кніг па гісторыі. Мае родныя не былі сведкамі таго часу, а таму нічога не расказвалі ні пра Леніна, ні пра захоп улады бальшавікамі. У сацсетках таксама такія пытанні не абмяркоўваем.

 

 

Алена Дольская і Алег Астаповіч:

— Мы сваіх поглядаў і звычак не мяняем. Як раней, так і цяпер у дзень Вялікага Кастрычніка накрываем святочны стол, за якім збіраемся ўсёй сям’ёй. Гатуем любімыя стравы. І абавязкова сяброў і родных віншуем з гэтай нагоды. Канечне ж, ужо не адпраўляем паштоўкі, як калісьці было заведзена, а шлём прывітанні і пажаданні з дапамогай сучасных сродкаў сувязі.

У кожнай гістарычнай эпосе ёсць свае плюсы і мінусы. І чаго нам зараз не хапае з таго, што было ў дзяцінстве і маладосці, гэта стабільнасці.

Заўтра ў чарговы раз мы перагорнем старонку календара і прачытаем: “7 лістапада”. Давайце ж чарговы раз паглядзім тэлефільм пра тагачаснае жыццё, узгадаем пра падзеі гісторыі, звязаныя з гэтай датай, у якіх, дарэчы, так ці інакш удзельнічалі і нашы прапрабабулі і прадзядулі…

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем