Дэкрэт № 3. Ёсць меркаванне

Дэкрэт № 3 выклікаў у грамадстве шырокі рэзананс. У першую чаргу ён накіраваны на ліквідацыю сацыяльнага ўтрыманства. Дзяржава бачыць рашэнне праблемы ў стымуляванні грамадзян, якія могуць і павінны працаваць, да легальнай работы, каб яны ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржвыдаткаў. З такой пазіцыяй згодны і выконваючы абавязкі старшыні Татаркаўскага сельвыканкама Віктар РАМАШКА:

— Наша паўсядзённае жыццё — гэта тое, што нельга акінуць вокам, але чым карыстаемся кожны дзень: чысціня вуліц, дагледжаныя паркі і скверы, развітая інфраструктура, унутраная і знешняя бяспека, розныя сацыяльныя выплаты. Кожны працаздольны грамадзянін павінен уносіць пэўны ўклад у развіццё краіны. А ёсць і такія, хто не хоча ўладкоўвацца на работу. Некаторыя так прызвычаіліся да становішча беспрацоўных, што і не спяшаюцца нешта змяніць у сваім жыцці.

Мясцовая ўлада не першы год вядзе з імі прафілактычную работу, запрашае на пасяджэнні грамадскага пункта аховы правапарадку. І не ўсе робяць правільныя вывады, па-ранейшаму вісяць на шыі ў дзяржавы.

Але возьмем другі бок медаля. Ёсць у кагорце тых, хто падпаў пад катэгорыю дармаедаў, людзі, якія па стане здароўя не могуць працаваць або даглядаюць хворых. Атрымалася, што абагульнена падышлі да вырашэння такога актуальнага пытання.

Зараз спецыялісты сельвыканкамаў актыўна працуюць над выпраўленнем сітуацыі з неплацельшчыкамі.  Удакладнены спісы тых, хто павінен заплаціць збор, а хто можа быць вызвалены. Апошнім дапамагаем сабраць дакументы, падказваем, куды трэба звярнуцца па розныя даведкі, накіроўваем у раённую камісію па разгляду зваротаў. Такіх па нашым сельсавеце дзесьці дзясятка паўтара, а вось шасцёра  ўжо заплацілі падатак: землякі працуюць у Расіі і разумеюць, што раз атрымліваеш даход, то і плаціць павінен.

Безумоўна, працягнем сістэмна працаваць з насельніцтвам, якому будзем тлумачыць сутнасць важнага і патрэбнага дакумента. Галоўны акцэнт — усё накіравана на сацыяльную абарону нашых грамадзян.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем