Дажынкі-2022

Дажынкі-2022

“Будзь багаты, як восень!” – гаварылі нашы продкі, калі нівы ўпарадкаваліся, а лісце на дрэвах пакрылася вераснёўскім золатам. Менавіта гэта пара асацыявалася са шчодрым сталом. З даўніх часоў захавалася і добрая традыцыя: святкаваць канец жніва, гарачай уборачнай пары і цяжкай працы, так вымовіць, з размахам. Сёння аграгарадок Вяззе стаў эпіцэнтрам сельскагаспадарчага жыцця раёна. Нагода самая прыемная: любімае ўсімі свята ўраджаю “Дажынкі”.

Сюды на раённы фэст працаўнікоў вёскі з’ехаліся лепшыя хлебаробы раёна. Кіраўнікі гаспадарак, камбайнеры і вадзіцелі, аператары зернесушыльных комплексаў і механізатары, аграномы і паляводы, повары  – сёння яны прымалі віншаванні і ўдзячнасць за плённую працу.

Старшыня райвыканкама Канстанцін Жыгуцкі і першы намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Балашэнка адзначылі важную ролю сельскай гаспадаркі ў жыцці краіны, выказалі словы падзякі і ўручылі ўзнагароды перадавікам гаспадарак. Праца хлебаробаў не засталася без увагі дырэктара ТАА “БНБК-Агра” Надзеі Каткавец. Павіншаваўшы аграрыяў з завяршэннем гарачай пары, яна пазнаёміла прысутнічых з напрамкамі работы таварыства і планамі па развіцці сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Больш падрабязна пра “Дажынкі-2022” чытайце ў “АК” № 75 ад 28.09.2022.

Больш фота:https://ok.ru/aspovtsk.kray/album/919837174467

https://vk.com/album301039148_286856415

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем