Датэрміновае галасаванне ў Асіповічах працягваецца. Сацыялістычны ўчастак №3

Датэрміновае галасаванне ў Асіповічах працягваецца. Сацыялістычны ўчастак №3

За няпоўныя тры дні датэрміновага галасавання на Сацыялістычны участак №3, які размясціўся ў сярэдняй школе №2, завіталі больш за сотню асіпаўчан. Усяго ж тут маюць магчымасць пакінуць свой голас за аднаго з кандыдатаў 1788 мясцовых жыхароў, якія зарэгістраваны на тэрыторыі ўчастка.

Як і паўсюль, выбаршчыкаў на Сацыялістычным чакаюць з 10 гадзін раніцы і да 19 вечара з перапынкам з 14.00 да 16.00. Зразумела, на відавоку – уся неабходная інфармацыя: звесткі пра кандыдатаў, склад камісіі, пратакол за папярэдні дзень і іншае. У камісіі расказалі, што асноўная частка тых, хто ўжо зрабіў свой выбар – пенсіянеры і ваеннаслужачыя: афіцэрскі інтэрнат знаходзіцца непадалёк. У першыя паўгадзіны пасля адкрыцця ўчастка бываюць нават «чэргі» з 3-5 чалавек. Але чакаць доўга не прыходзіцца: усе пытанні вырашацца за некалькі хвілін. Як адзначылі на ўчастку, прычынамі, з-за якіх грамадзянін вырашыў прагаласаваць датэрмінова, не цікавяцца – гэта асабістая справа кожнага. Некаторыя самі адзначаюць: “Маем планы на выхадныя, але і грамадзянскі абавязак выканаць таксама жадаем”.

Последние новости

Происшествия

В Осиповичском районе задержан нетрезвый водитель

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Электронная цифровая подпись в Осиповичах: запись открыта

5 ноября 2025
Читать новость
Здравоохранение

Акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!» проходит в Осиповичском районе

5 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал доклады глав Комитета госконтроля и МВД

5 ноября 2025
Читать новость
ВНС

Делегаты Всебелорусского народного собрания. Ретроспектива.

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Задайте вопрос специалистам: прямая линия по социальным вопросам в Осиповичах 

5 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем