“Дарога да Святыняў”

“Дарога да Святыняў”

“Дарога да Святыняў” — гэты праект, што ствараўся групай энтузіястаў у пачатку 90-х, з часам перарос у з’яву не толькі рэспубліканскага, але і міжнароднага значэння

XXVІІ Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў” з Жыватворным агнём ад Гроба Гасподняга днямі стартавала са Свята-Духава кафедральнага сабора ў Мінску. Далей яе шлях пралягае праз Святое Поле каля вёскі Загор’е Сталавіцкага сельсавета Баранавіцкага раёна, Асіповічы, Краснаполле, Касцюковічы, Хоцімск, Клімавічы — і ў сталіцу сёлетняга Дня беларускага пісьменства Бялынічы.

Ініцыятар экспедыцыі — беларуская пісьменніца, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Прэміі Прэзідэнта краіны “За духоўнае адраджэнне” Ніна Загорская.  І вось ужо больш за чвэрць веку прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі краіны, духавенства, пісьменнікі, мастакі, артысты штогод адпраўляюцца ў паломніцтва па населеных пунктах з Жыватворным агнём і цудадзейнай Загор’е-Сталовіцкай іконай Пакрова Божай Маці, якая, дарэчы, была кананізавана Сінодам Беларускай Праваслаўнай Царквы 20 гадоў таму, сустракаюцца з жыхарамі розных рэгіёнаў, наведваюць святыя мясціны.

Сёлета нашаму гораду пашчасціла далучыцца да экспедыцыі, прыняўшы яе ўдзельнікаў.

2 верасня сустрэлі гасцей каля Свята-Уведзенскага храма дабрачынны Асіповіцкай акругі протаіерэй Васілій Белавус, прадстаўнікі раённай улады, вернікі. Народны ансамбль народнай музыкі і песні “Дзівакі” выканаў некалькі прывітальных нумароў. Удзельнікі экспедыцыі наведалі царкву, паразмаўлялі з яе прыхаджанамі. Перад асіпаўчанамі выступіла Ніна Загорская.

Далей пілігрымы, да якіх далучыліся асіпаўчане, накіраваліся ў хрэсны ход па горадзе да Крыжа-Узвіжанскага храма, дзе святары адслужылі малебен і пасля пропаведзі перадалі Жыватворны агонь на свечкі і лампады. Кожны ў гэта імгненне думаў аб сваім: здароўі, міры ды згодзе…

Добрай традыцыяй “Дарогі да Святыняў” стала пасадка дрэў у месцах наведвання, якая носіць сімвалічную назву — Сад Малітвы. Не выключэнне і сёлетняя экспедыцыя. На тэрыторыі Крыжа-Узвіжанскага храма ў памяць аб мерапрыемстве з’явіліся маладыя дрэўцы, у высадцы якіх прынялі ўдзел госці і гаспадары горада.

Настрой усіх удзельнікаў быў прыўзняты. Яны віншавалі адзін аднаго, дарылі шчырыя словы ўдзячнасці, наладжвалі стасункі. Лагічным завяршэннем дня стала культурна-асветніцкая праграма, у якой прынялі ўдзел усе жадаючыя. Чыталі вершы, спявалі. У выкананні ансамбля сярэдневяковай музыкі “Вір” з Барысава гучалі мілагучныя мелодыі, запаўняючы сабой наваколле. Паэт Янка Лайкоў чытаў вершы Уладзіміра Караткевіча і ўласныя творы.

А назаўтра раніцай адбылася духоўна-асветніцкая гутарка ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі, якая стала апошнім пунктам праграмы на Асіповіцкай зямлі. Экспедыцыя накіравалася далей, несучы полымя міру і дабрыні па краіне.

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем