Дараганаўскія падарункі Асіповіцкаму музею

Дараганаўскія падарункі Асіповіцкаму музею

6 лютага ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі адбылася доўгачаканая падзея: урачыстае адкрыццё экспазіцыі з прадметаў, перададзеных нашчадкамі знакамітага роду Дараганаў. На цырымоніі прысутнічалі Андрэй Дараган і яго жонка Лана, пасол Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь Марцін Оберг, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга, мноства неабыякавых да гісторыі краю землякоў.

Нашчадкі роду, нямала зрабіўшага для развіцця Асіповіччыны, сёння жывуць у Швецыі і ўжо даволі даўно падтрымліваюць сувязь з нашым краем. А калектыў раённага музея, які ўзначальвае Антаніна Сцяпанава, ажыццявіў даўнюю мару Андрэя, стварыўшы музей сям’і Дараганаў на гістарычнай радзіме.

Праўнук Осіпа Дарагана перадаў музею больш за 300 прадметаў — іх хапіла на афармленне 5 залаў, якія знаходзяцца ў будынку МПЦ “Равеснік”. Па словах аднаго з найбольш кампетэнтных спецыялістаў-музейшчыкаў вобласці — дырэктара Магілёўскага бібліятэчнага каледжа Святланы Казловай, каштоўнасць гэтых прадметаў не толькі ў іх старадаўнасці, добрым захаванні, але і ў тым, што яны належалі адной сям’і, дазваляюць на яе прыкладзе прасачыць за падзеямі, якія адбываліся на працягу жыцця некалькіх пакаленняў. Як суцэльны гістарычны артэфакт гэтая сукупнасць культурных каштоўнасцей увогуле бясцэнная, таму Дараганаўская экспазіцыя можа лічыцца адной з найбольш цікавых музейных калекцый Магілёўшчыны.

Апісваць выставу, у якой праз дзіўныя, прыгожыя, звычайныя і незвычайныя рэчы, фотаздымкі, малюнкі перададзены лёс сям’і на фоне самага складанага і неадназначнага перыяду ХХ стагоддзя — справа няўдзячная. Усё гэта проста трэба ўбачыць — уражанне абавязкова будзе моцным.

Падчас адкрыцця экспазіцыі было цікава назіраць за выразам твару героя дня — Андрэя Дарагана. Тое, як выкарысталі носьбіты яго фамільнай памяці, ён не ведаў, да таго ж, дрэнна валодаючы рускай і беларускай мовамі, у пэўным сэнсе ўвесь час заставаўся сам-насам з уласнымі пачуццямі. Спачатку гэта было здзіўленне, потым — лёгкая разгубленасць, далей — усё больш глыбокая задуменнасць. I раптам у яго вачах заблішчэлі слёзы…

Андрэй Дараган не хаваў прычыны расчуленасці, сказаў пра яе проста і шчыра: “Я вярнуўся дадому. Гэта неверагоднае пачуццё!”

Пасля прэзентацыі Андрэй і Лана аднадушна прызналіся, што вельмі ўражаны майстэрствам і далікатнасцю, з якімі супрацоўнікі асіповіцкага музея абышліся з перададзенымі рэчамі, і выказалі намер павялічыць фонды ўстановы за кошт гістарычных прадметаў, захоўваемых у іх прыватным музеі. А яшчэ Дараганы збіраюцца знайсці неабыякавага да асіпо-віцкай гісторыі мецэната, які б пажадаў дапамагчы ў набыцці рэліквій, воляю лёсу патрапіўшых у чужыя рукі, а зараз нярэдка выстаўляемых на міжнародных аўкцыёнах і маючых вялікую цану. Сярод такіх каштоўнасцей — узнагароды Дзмітрыя Дарагана, баявога афіцэра Iмператарскага флоту, удзельніка Руска-японскай і Першай сусветнай войнаў.

дараганы осиповичи 04 дараганы осиповичи 05 дараганы осиповичи 06 дараганы осиповичи 07 дараганы осиповичи 01 дараганы осиповичи 02 дараганы осиповичи 03

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Последние новости

Общество

Сегодня в деревне Цель под руководством председателя райсовета депутатов Владимира Рыжанкова состоялось совместное выездное заседание президиума и постоянной комиссии по вопросам социальной сферы, социальной защиты граждан и делам молодежи райсовета депутатов.

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Курс на тишину. Владелец усадьбы “Лихолапичи” Татьяна Лихолап о том, что сегодня привлекает туристов в деревенском отдыхе

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко на встрече с представителем Президента США предложил обсудить вопрос волнующих Трампа “заложников”

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: зерна идей о некой “исключительности” снова пустили ростки в умах ряда политиков

11 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В Осиповичах появились новые арт-объекты

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 1 по 7 сентября

11 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем