Дараганаўскай участковай бальніцы – 90 год!

Дараганаўскай участковай бальніцы – 90 год!

У тым, што бальніца — найважнейшы аб’ект гарадской і сельскай інфраструктуры, пераконваць нікога не трэба. Надае яна населенаму пункту больш высокі статус і робіць жыццё жыхароў больш зручным і ўсталяваным. Асабліва, калі ўстанова такога ўзроўню, як дараганаўская, якая неаднаразова прызнавалася пераможцай не толькі на Асіповіччыне, але і на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Нядаўна яна адзначыла сваё 90-годдзе.

…Ва ўтульнай актавай зале вучэбна-педагагічнага комплексу, дзе часцей за ўсё і праводзяцца масавыя мерапрыемствы аграгарадка Дараганава, сабралася шмат людзей — калектыў    участковай бальніцы сённяшні і тыя, хто аддаў ёй нямала гадоў. Прыехалі з віншаваннямі і падарункамі галоўны ўрач Асіповіцкай ЦРБ Аляксандр Сільчанка, намеснік галоўурача па медабслугоўванні насельніцтва раёна Любоў Ёрш, старшыня прафкама ЦРБ Антаніна Кандыба, прыйшлі з дабром старшыня сельвыканкама Тамара Валадзько, дырэктар ВПК Iрына Сяргейчык, калектыў Радуціцкага сельскага клуба і яго кіраўнік Наталля Мельнік, другія.

???????????????????????????????

Распачалася святочная дзея з экскурсу ў гісторыю. Некалі ў далёкім 1925 годзе ў вёсцы Каўгары ў памяшканні былой канторы спіртзавода быў арганізаваны фельчарска-акушэрскі пункт. Займаў ён усяго два пакоі: адзін — для прыёму, другі — для чакання. Арганізатарам установы быў таленавіты фельчар Кандрацій Мікалаевіч Папкоўскі. Лячэбна-прафілактычная работа, вы-пісванне рэцэптаў, лячэнне травамі — такія функцыі выконваў спецыяліст у той час. У 1927 годзе ФАП быў пераведзены ў мястэчка Дараганава, праз 10 гадоў заснаваўся ўрачэбны пункт. У часіны ваеннага ліхалецця лячэбная ўстанова не дзейнічала, а з вызваленнем раёна ад фашыстаў у Дараганаве з’явілася бальніца на 10 ложкаў — насупраць сучаснага чыгуначнага вакзала. Працавалася цяжка: не хапала медыкаментаў, інвентару, спецадзення. У 1969 годзе тут стала ўжо 35 коек. Галоўным урачом быў Ян Iосіфавіч Станкевіч — чалавек абавязковы і дысцыплінаваны, чуллівы да чужога болю. З 1965 па 2002 год бальніца і амбулаторыя знаходзіліся ў старым будынку па вуліцы Амбулаторнай — яго наступная рэканструкцыя памагала Дараганаўшчыне займець сваю царкву.

Новую прапіску ўстановы аховы здароўя атрымалі ў 2003 годзе — перабраліся ў будынак санаторна-лясной школы. З таго часу тут зроблены добры рамонт, і зараз Дараганаўская ўчастковая бальніца — лепшая ў раёне. Два гады таму да лячэбных аддзяленняў дадалося яшчэ і сацыяльнае, якое дагэтуль размяшчалася ў Татарцы.

Цяперашні кіраўнік бальніцы Аляксандр Зэйдэль, выдатнік аховы здароўя, узначальвае яе з 1979 года. За гэты час і Дараганаўшчына, і людзі, што тут жывуць, даўно сталі роднымі, падзяліўся ён, а бальніца — сапраўдным другім домам. 20 год аддала гэтай установе і яго жонка Аліна Пятроўна. Дарэчы, у іх вялікай дружнай сям’і выраслі яшчэ два медыкі: па шляху бацькоў пай-шлі сын Канстанцін і дачка Кацярына. Падчас урачыстасці плённая работа Аляксандра Канстанцінавіча была адзначана Ганаровай граматай райвыканкама, а шэраг працаўнікоў атрымалі граматы Асіповіцкай ЦРБ.

Святочны сцэнарый уключаў не толькі віншаванні-пажаданні, але і шматлікія ўспаміны, падчас якіх прагучала нямала імёнаў. У тым ліку і тых, каго ўжо даўно няма сярод нас — хвіліна маўчання стала адным з самых шчымлівых момантаў.

Канечне, не абышлося на гэтай шчырай сустрэчы і без канцэртных нумароў, якія падрыхтавалі калектыў бальніцы і народны ансамбль народнай песні “Вяселле”. Шматлікія ж добрыя словы, якія прагучалі на мерапрыемстве, сталі высокай ацэнкай дзейнасці бальніцы, стымулам для далейшай якаснай работы па ахове здароўя.

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем