Далучэнне да традыцый

Далучэнне да традыцый

Ладзіць фальклорныя святы для выхаванцаў дзіцячага садка № 11 “Зорачка” стала ўжо добрай традыцыяй. І адкрываюць каляндарны год Каляды, якія з даўняй пары сімвалізуюць перамогу добрых сіл над злымі. Падчас гулянняў і абрадаў актыўна гучаць пажаданні дабрыні, здароўя і багацця на ўвесь год.

Малым вельмі падабаецца гэта вясёлае свята, яны ахвотна спяваюць песні-калядкі, развучваюць ролі, частуюцца смачнымі цукеркамі і печывам. Вось і сёлета калядоўшчыкі завіталі да малых. Выхаванцы старшых груп памятаюць персанажаў свята з мінулага года і з нецярпеннем чакалі сустрэчы, а вось наведвальнікі ясляў упершыню пазнаёміліся з казачнымі Казой, Мядзведзем і Варажбіткай.

Хлопчыкі і дзяўчынкі былі не толькі гледачамі падрыхтаванага тэатралізаванага прадстаўлення, але і самі прымалі ўдзел у традыцыйных калядных гульнях: вадзілі карагоды, танцавалі “Лявоніху”, дзякавалі гасцям пачастункамі, слухалі вясёлыя песенькі-калядкі, якія ўслаўляюць гаспадароў за шчодрасць, дабрыню, гасціннасць, нясуць пажаданне здароўя, шчасця і добрага настрою на ўвесь новы год.

Рабяты атрымалі не толькі незабыўныя эмоцыі, але і змаглі дакрануцца да вытокаў культуры нашага народа, яго традыцый, якія назаўжды пакінуць след у памяці кожнага дзіцяці.

Последние новости

Здравоохранение

Акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!» проходит в Осиповичском районе

5 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал доклады глав Комитета госконтроля и МВД

5 ноября 2025
Читать новость
ВНС

Делегаты Всебелорусского народного собрания. Ретроспектива.

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Задайте вопрос специалистам: прямая линия по социальным вопросам в Осиповичах 

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

США официально сняли санкции с Belavia

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Финансы, дела и отношения: на чем сегодня стоит сосредоточиться каждому знаку зодиака

5 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем