Час патрабуе новых падыходаў і новых рашэнняў!

У пятніцу старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка абмеркаваў з актывам вобласці самыя важныя і актуальныя пытанні далейшага ўстойлівага развіцця Прыдняпроўскага краю ў 2023 годзе, вызначыўшы асноўныя яго вектары. Сустрэча сабрала членаў Савета Рэспублікі, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны, раённых, гарадскіх, абласнога Саветаў дэпутатаў, старшынь гаррайвыканкамаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў вобласці, грамадскіх абяднанняў, рэгіянальных СМІ.
Анатоль Ісачанка адзначыў, што лейтматывам Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці застаецца сацыяльная арыентаванасць:
— Адзін з ключавых пастулатаў VI Усебеларускага народнага сходу, які прагучаў з вуснаў Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі: “Сацыяльная дзяржава — гэта наш нязменны нацыянальны брэнд”. У вобласці забяспечваецца стабільнае функцыянаванне і развіццё сфер адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорту. Мы праводзім аналіз зваротаў жыхароў вобласці, якія праблемы іх хвалююць, што неабходна зрабіць для камфортнага жыцця. Ключавыя прыярытэты пяцігодкі — шчаслівая сямя, моцныя рэгіёны, інтэлектуальная краіна, дзяржава-партнёр.
Дзяржпраграмы зяўляюцца магутным бюджэтным рычагом развіцця эканомікі, адзначыў губернатар. У 2023 годзе на развіццё Магілёўскай вобласці ў рамках рэалізуемых праграм плануецца накіраваць больш за 1 мільярд 300 мільёнаў рублёў. Фактычна дадзены старт новаму інвестыцыйнага цыклу. Фінансаванне праектаў рэгіянальнай інвестпраграмы павялічыцца ў 4 разы ў параўнанні з мінулым годам.
У рамках рэалізацыі інвестпраграм неабходна вырашыць пытанні будаўніцтва жылля, дарог, інжынерна-транспартнай інфраструктуры, добраўпарадкавання і іншыя. Будаўніцтва шматкватэрных дамоў будзе ажыццяўляцца пераважна ў энергаэфектыўным выкананні. Асобнай увагі заслугоўвае тэма індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва. Анатоль Ісачанка паставіў перад раённымі ўладамі задачу: прааналізаваць чаргу і даць зямельныя ўчасткі ўсім жадаючым.
Будаўніцтва інжынернай і транспартнай інфраструктуры ў вобласці будзе весціся больш чым па 200 абектах. У 2023 годзе запланавана адрамантаваць 166 кіламетраў дарог. Будзе працягнутая рэканструкцыя мастоў праз Сож у Чэрыкаве і праз Бярэзіну ў Бабруйску. Штогод неабходна капітальна рамантаваць не менш за 3% ад агульнай плошчы жылых дамоў. У адпаведнасці з даручэннем Кіраўніка дзяржавы праводзіцца мэтанакіраваная работа па забеспячэнні насельніцтва якаснай пітной вадой. У вобласці гэты паказчык ужо складае 94%. У 2023 годзе будзе ўведзена ў эксплуатацыю 13 станцый абезжалезвання, праведзена замена 55 км сетак водазабеспячэння і 15 км водаадвядзення. Асаблівае месца надаецца будаўніцтву і рэканструкцыі ачышчальных збудаванняў. Распрацавана перадпраектная дакументацыя на ачышчальныя ў тым ліку ў Асіповічах. Працягваецца работа па будаўніцтве смеццеперапрацоўчага завода ў Бабруйску, што, зразумела, паўплывае на ўдасканаленне сітэмы абыходжання з камунальнымі адыходамі і ў нашым раёне.
Асноўным індыкатарам становішча спраў у эканоміцы рэгіёна застаецца прамысловы комплекс. Параметры развіцця на 2023 год будуць выстройвацца з улікам нівелявання зніжэння абёмаў прамысловай вытворчасці ў 2022-ім. Ставіцца задача нарасціць абёмы вытворчасці не менш чым на 5%, павялічыць вытворчасць імпартазамяшчальнай прадукцыі амаль на 6%. Мэта — аднавіць устойлівую дынаміку росту інвестыцый, якая дазваляе надаць значны імпульс эканоміцы. Найважнейшая задача —рэалізацыя інвестпраектаў у рамках даручэння Кіраўніка дзяржавы “адзін раён — адзін праект”. Канечне, будзе толькі вітацца, калі такіх праектаў ажыццявіцца больш.
У ходзе аналізу вынікаў работы кіраўніком рэгіёна са станоўчага боку па шэрагу пунктаў быў адзначаны і наш раён. Асіповіччыне ўдалося значна выйсці наперад у вырашэнні пытання забеспячэння насельніцтва якаснай вадой. Гэтаму спрыяла ўвядзенне ў строй станцыі абезжалезвання на водазаборы “Паўночны”, сёлета работы будуць працягнуты — запланавана бурэнне шасці артэзіянскіх свідравін.
Пабудаваны станцыі абезжалезвання і на раёне — у Цэлі і ў Ясені, будаўніцтва яшчэ некалькіх у сельскіх населеных пунктах будзе ажыццёўлена і ў 2023-ім. Анатоль Ісачанка падкрэсліў, што ў Асіповічах будзе распачата ўзвядзенне новай школы з групамі дзіцячага сада ў мікрараёне Чарняхоўскага — гэты абект асіпаўчане чакаюць ужо даўно. Адзначана парфумерна-касметычная фабрыка “Сонца” за значны рост экспарту прадукцыі, а таксама філіял “Ялізава” ААТ “Гродзенскі шклозавод” за паспяховую рэалізацыю інвестыцыйнага праекта.
Таксама ішла гутарка пра важнейшую галіну рэгіёна — сельскую гаспадарку, якая выконвае сваю ключавую задачу — забяспечвае насельніцтва якаснымі прадуктамі харчавання. У аснове стратэгіі развіцця аграпрамысловага комплексу робіцца ўпор на эканоміку сельскай гаспадаркі і аналіз выдаткаў па кожным з накірункаў сферы. Важнейшая задача раслінаводства — стварэнне трывалай кармавой базы. У жывёлагадоўлі акцэнт перш за ўсё на ўзмацненне тэхналагічнай дысцыпліны, што дазволіць пры сфарміраванай кармавой базе павялічыць прадукцыйнасць жывёлы і скараціць яе невытворчае выбыццё. Кропкі росту АПК рэгіёна бачацца таксама ў развіцці рыбаводства, закупцы і рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі. Немалаважныя накірункі — меліярацыя, развіццё фермерскіх гападарак.
Таксама размова ішла пра строгае захаванне “коштавай дысцыпліны”, забеспячэнне спажывецкага рынку плодаагародніннай прадукцыяй. Дарэчы, апошняй у гэтым сезоне закладзена 19 тысяч тон, што на 52 працэнты больш у параўнанні з папярэднім перыядам.
Па выніках сустрэчы з актывам вобласці Анатоль Ісачанка ўнёс прапанову: пры падвядзенні вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна адказваць за праведзеную работу будзе не толькі старшыня райвыканкама, але і раённага Савета дэпутатаў, дэпутаты на месцах, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Што і зразумела: дабрабыт раёна — справа агульная. Будучыня малой радзімы — у руках кожнага з нас, таму і адказнасць за вынікі працы павінен несці кожны.