Было. Ёсць. Будзе?

Было. Ёсць. Будзе?

Восенню — 100-годдзе Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, і прыхільнікі ідэі стварэння бескласавага грамадства і сацыяльнай справядлівасці нагадваюць усім, што гэта была адна з галоўных падзей у гісторыі. I як усе падзеі сусветна-гістарычнага маштабу, рэвалюцыя дастойна павагі. Яна патрабуе аб’ектыўнага асэнсавання, уважлівага вывучэння вопыту, які дала ўсяму чалавецтву.

Асабліва важна памятаць пра ўрокі Кастрычніка ў наш час, калі супярэчнасці паміж багатымі і беднымі — прычым у геапалітычным маштабе — пачалі набываць небяспечную вастрыню.

Гэтыя словы можна лічыць лейтматывам прынятага пленумам Цэнтральнага Камітэта Кампартыі Беларусі звароту да землякоў “Да 100-годдзя Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі”, які шырока абмяркоўваецца камуністамі.

Сваю пазіцыю ў адносінах да звароту, што задаў арыенціры партыйнай работы на бягучы год, асіповіцкая раённая арганізацыя КПБ сфармулявала на мінулым тыдні падчас чарговага сходу. Сёння ў сваіх радах яна аб’ядноўвае людзей розных пакаленняў, аднак прынцыповых разыходжанняў у перакананнях маладых і сталых камуністаў няма, таму праграмны дакумент быў успрыняты аднадушна. Гэта — адпраўны пункт для распрацоўкі мерапрыемстваў, прысвечаных юбілейнай даце. Свае задумкі камуністы плануюць ажыццяўляць сумесна з органамі мясцовай улады і ўсімі левапатрыятычнымі сіламі раёна.

Пузик и Врублевский

Еднасць, згуртаванасць і актыўнасць аднадумцаў асабліва падкрэсліў сакратар арганізацыі Аляксандр Пузік: “Перакананы, што землякі дастойна сустрэнуць юбілей Кастрычніка”. Ён таксама заклікаў сваіх таварышаў браць прыклад са сталых членаў партыі, такіх як Яўген Врублеўскі (на здымку) і Уладзімір Касічкін, што былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі абкама КПБ за актыўную жыццёвую пазіцыю і адданасць партыйным ідэалам.

Камуністы аднавілі ўдзел у партыі Міхаіла Лагуціна, аднаго з актыўных стваральнікаў ветэранскай арганізацыі райаддзела ўнутраных спраў. На момант распаду КПСС яго партыйны стаж перавышаў 30 гадоў, і, як ён прызнаўся ў аўтабіяграфічным выступленні, “вырашыў аднавіцца ў партыі толькі канчаткова пераканаўшыся, што яго жыццёвыя ідэалы адпавядаюць каштоўнасцям, за якія змагаюцца сённяшнія камуністы”. А яшчэ прамоўца адзначыў, што бачыць вакол сябе людзей, якіх паважае, з якімі не першы год плённа супрацоўнічае ў розных накірунках грамадскай работы. I разумее, што разам з імі, такімі надзейнымі паплечнікамі, можа прынесці больш карысці роднаму краю.

Фота Дзмітрыя САЎРЫЦКАГА.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем