Более 30 вопросов рассмотрено на очередном заседании райисполкома

Более 30 вопросов рассмотрено на очередном заседании райисполкома

Пра зямлю і не толькі

Больш за 30 пытанняў разгледжана на чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 21 лістапада пад кіраўніцтвам старшыні Канстанціна Жыгуцкага з актыўным удзелам першага намесніка міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю краіны Івана Вежнаўца і першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення землеўпарадкавання Магілёўскага аблвыканкама Сяргея Шкрэдава. Аб двух — падрабязней.

Ці рацыянальна, эфектыўна выкарыстоўваюць землекарыстальнікі землі раёна? Пра гэта далажыў начальнік аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Сяргей Семянцоў.

Асіповіччына займае 195560 гектараў, з якіх 28% — землі сельскагаспадарчага прызначэння. У галіне сельскай гаспадаркі ў нас ажыццяўляюць сваю дзейнасць 9 арганізацый (41242 га) і 18 фермерскіх гаспадарак (2404), а таксама ТАА “Сельгасінвест” (10727) і “Агракомплекс “Сваяк” (596), прыватнае прадпрыемства “Ялта” (29).

За 2018-2019 гады ўчасткі дадзены тром утвораным фермерскім гаспадаркам (68 га) і двум 391 гектар выдзелены для пашырэння, дададзена 5623 га “Сельгасінвесту”. У сельскіх населеных пунктах 23 чалавекі (з іх у горадзе — 2) атрымалі зямлю пад будаўніцтва жылля — у асноўным у Вяззеўскім і Лапіцкім сельсаветах.

Сёлета выяўлена і ўцягнута ў гаспадарчы абарот 1174 га пустых і неэфектыўна выкарыстоўваемых зямель, аднак праблемы паранейшаму ў наяўнасці. Для ліквідацыі парушэнняў заканадаўства землекарыстальнікам аддзелам выдадзена 204 прадпісанні, складзена больш за паўсотню пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях (ААТ “Авангард-Ніва”, “Лапічы”, “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”, СФГ “Спадчына хутарок”, “Гаспадар”, “У дарогу”, “Гапаеўка” і інш.), накладзены на парушальнікаў штраф перавысіў 1,7 тыс. рублёў.

Пасяджэнне райвыканкама вызначыла асноўныя вехі, якія павінны садзейнічаць працы на зямлі менавіта па-гаспадарску. І намечанае тычыцца не толькі сельгаснікаў, а і прамысловых прадпрыемстваў, сельвыканкамаў, грамадзян.

Пра арганізацыю працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур на аснове заяўнага прынцыпу “адно акно” ва ўстановах аховы здароўя раёна расказала начальнік адпаведнага аддзела райвыканкама Ала Некрашэвіч.

Мінімальныя дзяржсацстандарты ў гэтай галіне ў нас выконваюцца, статыстыка зваротаў да працаўнікоў медустаноў надта адрозніваецца ад папярэдніх гадоў, у структурных падраздзяленнях УАЗ “Асіповіцкая ЦРБ” створаны ўмовы для прыёму грамадзян і г.д.

Атрымліваецца, усё нармальна? Калі б. Да канца пакуль, напрыклад, не вырашаны пытанні забеспячэння кваліфікаванымі медыцынскімі кадрамі і замацавання ў рэгіёне маладых спецыялістаў. У наяўнасці недахопы ў справаводстве па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб: за студзень-верасень да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 16 медработнікаў. І сёння вялікія чэргі ў рэгістратуры і ля кабінетаў урачэбнага прыёму паліклінікі, што правакуе скаргі і нараканні наведвальнікаў, стварае цяжкасці ў працы медперсаналу. Працягвае мець месца доўгае чаканне землякамі прыёму ў райпаліклініцы ўрачамі вузкіх спецыяльнасцей, не заўсёды вытрымліваецца час папярэдняга запісу на прыём, ёсць складанасці з атрыманнем талонаў праз інтэрнэт і г.д.

Аб шляхах паляпшэння спраў у сферы аховы здароўя і ішла прынцыповая размова на пасяджэнні, асноўныя моманты якога сталі часткай прынятага рашэння.

Последние новости

Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем