Блізкія кантакты непажаданага роду

Блізкія кантакты непажаданага роду

На першы погляд відавочна: людзі і дзікія жывёлы існуюць у розных сістэмах жыццёвых каардынат. Аднак далёка не заўсёды чалавек разумее, наколькі гэта небяспечна — ісці ў жывёльны “манастыр” са сваім “статутам”. Нават калі тое робіцца з самых высакародных меркаванняў.

Нярэдка людзі знаходзяць хворых альбо траўміраваных жывёл, знясілены маладняк, які застаўся без матак. У прыродных умовах такія бездапаможныя асобіны хутчэй за ўсё загінуць, таму іх становіцца шкада, узнікае жаданне ўзяць пад сваю апеку. Але тут узнікаюць непазбежныя супярэчнасці паміж намерамі і вынікамі!

Вымаючы асобіну-“аўтсайдара” з яе натуральнага асяроддзя, чалавек умешваецца ў ежавы ланцуг (адзін з найбольш дасканалых механізмаў самарэгуляцыі прыродных экасістэм), пазбаўляючы законнай здабычы тыя жывыя істоты, чыё прызначэнне — “працаваць” санітарамі лесу.

Да таго ж падобная дапамога наносіць выратоўваемай жывёле непапраўную псіхалагічную траўму. Пластычны маладняк вельмі хутка прыстасоўваецца да сытага і бяспечнага існавання ў няволі і губляе навыкі самастойнага выжывання. Вяртаць яго ў натуральнае асяроддзе нельга, але і дома трымаць немагчыма: правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі гэта катэгарычна забараняецца.

Дарослыя асобіны ў няволі набытага жыццёвага вопыту не губляюць, аднак ён усё ж значна дэфармуецца. Жывёла страчвае страх перад людзьмі і выпушчаная на волю хутка становіцца здабычай паляўнічых: да чалавека са стрэльбай яна абавязкова падыдзе бліжэй, чым цалкам дзікая.

Аднак бывае і наадварот. Напэўна, усе ведаюць пра трагедыю, якая адбылася ў вёсцы Копча, дзе паўручны алень забіў чалавека. Зразумела, гэта жудасны выпадак, аднак яго галоўнай прычынай стала ігнараванне вяскоўцамі элементарных ведаў псіхалогіі буйных капытных. Жывёліна, збегшая пры перавозцы з Мінска ў адзін з прыватных заапаркаў Магілёўшчыны, часцяком наведвалася ў вёску і паводзіла сябе нібы “зусім дамашняя”. Вось толькі з пачаткам гону — восеньскага перыяду размнажэння — самцы аленяў становяцца неўтаймавана-ваяўнічымі: не знойдуць дастойнага праціўніка — могуць нападаць на “ўсё, што рухаецца”.

Яшчэ адна свайго роду “стандартная” сітуацыя міжвідавых псіхалагічных канфліктаў — набліжэнне чалавека да звера, які знаходзіцца ў стрэсавым стане. Звычайна такія небяспечныя сустрэчы адбываюцца вясной, хаця знайсці тлумачэнне сезоннасці можна не заўсёды. Напрыклад, з бабрамі зразумела: у гэты перыяд самкі даюць прыплод, і з сям’і выганяюць амаль дарослых бабранят папярэдняга памёту. Хвастатым падлеткам даводзіцца шукаць месца для будаўніцтва ўласнай хаткі, дзеля чаго пераважна рушыць па сушы. Бабры ж на зямлі перасоўваюцца марудна і нязграбна, таму ў незразумелых для сябе сітуацыях лічаць за лепшае нападаць першымі. Зубы буйных грызуноў — страшная зброя.

Ласі схільнасць да “вясенніх” сустрэч з чалавекам праяўляюць самі — няведама чаму. Часцей яны завяршаюцца мірна, аднак рызыка ўсё ж ёсць. Напрыклад, некалькі гадоў назад ласіха, якая завітала на ўскраіну горада, траўміравала дзвюх асіпаўчанак.

Сустрэчы з дзікай жывёлай адбываюцца не часта, але выключыць іх верагоднасць немагчыма. З улікам нашага менталітэту абавязкова трэба памятаць адну вельмі істотную акалічнасць, якая дапаможа пазбегнуць непажаданых наступстваў. Дзікія жывёлы не пераносяць пах алкаголю — ён выклікае ў іх інстынктыўны ўсплеск агрэсіўнасці.

Інфармацыя прадастаўлена

Антонам ШАБОВІЧАМ, егерам ДДЛГУ “Асіповіцкі вопытны лясгас”.

Последние новости

Общество

Сегодня в деревне Цель под руководством председателя райсовета депутатов Владимира Рыжанкова состоялось совместное выездное заседание президиума и постоянной комиссии по вопросам социальной сферы, социальной защиты граждан и делам молодежи райсовета депутатов.

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Курс на тишину. Владелец усадьбы “Лихолапичи” Татьяна Лихолап о том, что сегодня привлекает туристов в деревенском отдыхе

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко на встрече с представителем Президента США предложил обсудить вопрос волнующих Трампа “заложников”

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: зерна идей о некой “исключительности” снова пустили ростки в умах ряда политиков

11 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В Осиповичах появились новые арт-объекты

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 1 по 7 сентября

11 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем