Благотворительная акция “Наши дети” проходит в Осиповичах

Благотворительная акция “Наши дети” проходит в Осиповичах

Дабрачыннасць

За крок да Новага года

Традыцыйная дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” праходзіць у краіне

У гэтыя зімовыя дні прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведваюць дзіцячыя інтэрнаты і дамы сямейнага тыпу, апякунскія і прыёмныя сем’і, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і бальніцы, каб падарыць шчаслівыя ўсмешкі хлопчыкам і дзяўчынкам, да якіх па нейкіх прычынах лёс аказаўся бязлітасным.

Вучняў Асіповіцкай спецшколы-інтэрната 22 снежня павіншавалі са святам прадстаўнікі факультэта ракетных войск і артылерыі і ракетна-артылерыйскага ўзбраення Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Курсанты ВНУ прывезлі маленькім сябрам, якіх наведваюць ужо некалькі гадоў, канцэртную праграму. Рабяты слухалі вясёлыя песні, лірычныя вершы, шукалі адказы на загадкі, выконвалі цікавыя заданні, мелі стасункі з хлопцамі ў строгай форме, ад якіх, дарэчы, атрымалі не толькі цукеркі, але і ёлку з гірляндамі, а таксама мікраскопы ў кабінет біялогіі.

* * *

Пабывалі госці і ў дзіцячым сацыяльным прытулку, які знаходзіцца ў Ясені. Прадстаўнікі ваеннай часці 42707 падрыхтавалі рабятам цікавае навагодняе прадстаўленне, а таксама прывезлі ім салодкія падарункі і пасылкі ад Дзядулі Мароза. Райарганізацыя прафсаюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў забяспечыла хлопчыкаў і дзяўчынак пасцельнымі прыналежнасцямі, Следчы камітэт — прадметамі асабістай гігіены. Іерэй Васілій Белавус таксама павіншаваў малых з Новым годам і ўручыў падарункі. Пабывалі ў сацустанове работнікі Глускага райста і нават удзельнікі аўтапрабегу. А каб свята выдалася адмысловым, работнікі лясгаса даставілі прыгажуню ёлку і ласункі.

* * *

23 чысла ў спецшколе-інтэрнаце адбылася святочная праграма “Вясёлы Новы год”. Павіншаваць дзяцей прыехала шмат гасцей: намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксей Стук прывёз паравы стэрылізатар, халадзільнік, антысептычныя сродкі для ўстановы і салодкія падарункі для выхаванцаў; намеснік начальніка Дэпартамента аховы МУС Дзмітрый Дрозд уручыў падарункавы сертыфікат на суму 4 000 рублёў; намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Маслаў падарыў электраабсталяванне для кухні; старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Сувееў ад кіраўніцтва раёна перадаў прынтар для кабінета карэкцыйнай работы, а ЗТАА “Кровельный завод ТехноНИКОЛЬ” — пачастункі для хлопчыкаў і дзяўчынак.

Пажаданні здароўя, шчасця і добрай вучобы гучалі ад усіх гасцей. Узамен рабяты падарылі ім станоўчыя эмоцыі. Па словах шэфаў, асноўная мэта такіх паездак — зрабіць усё магчымае, каб палегчыць жыццё дзецям, каб яны ні ў чым не мелі патрэбы.

Последние новости

Общество

Курс на тишину. Владелец усадьбы “Лихолапичи” Татьяна Лихолап о том, что сегодня привлекает туристов в деревенском отдыхе

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко на встрече с представителем Президента США предложил обсудить вопрос волнующих Трампа “заложников”

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: зерна идей о некой “исключительности” снова пустили ростки в умах ряда политиков

11 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В Осиповичах появились новые арт-объекты

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 1 по 7 сентября

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Ради сильной страны. Корреспондент “АК” побеседовала о работе районного отделения политической партии “Белая Русь” с его председателем Юрием Даненковым

11 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем