Благодарность от профсоюзов получили передовики уборочной кампании

Благодарность от профсоюзов получили передовики уборочной кампании

Напрыканцы мінулага тыдня з перадавікамі ўборачнай кампаніі сустрэліся на ніве старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза працаўнікоў транспарту і камунікацый Валерый Васілеўскі і Асіповіцкага райаб’яднання прафсаюзаў Алена Паргачова. Галоўная мэта візіту ў гаспадаркі — падзяка лепшым хлебаробам за іх шчырую працу.

Заслужаныя ўзнагароды каменіцкім хлебаробам Міхаілу Калячку і Юрыю Скарыну ўручае Валерый Васілеўскі.

Граматамі Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў і вымпеламі пераможцаў былі ўзнагароджаны Міхаіл Калячка і Юрый Скарына — экіпаж камбайна КЗС-1218 ААТ “Каменічы”, а таксама вадзіцель ААТ “ЖорнаўкаАГРА” Аляксандр Пятрэнка. Жніво ў раёне толькі нядаўна перайшло за зеніт, таму пажаданні далейшай плённай працы і высокіх намалотаў застаюцца актуальнымі.

58% ніў абмалацілі асіповіцкія хлебаробы па стане на ўчарашнюю раніцу. Агульны здабытак складае 12431 тону, сярэдняя ўраджайнасць — 24,4 цэнтнера з гектара. Найбольшую аддачу даюць засеяныя збожжам палі філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” — 37,7 ц/га. На другім месцы нядаўна рэарганізаваная гаспадарка “ЖорнаўкаАГРА” — 26,4, наступны вынік у ААТ “Каменічы” — 22,9. У двух апошніх сельгаспрадпрыемствах і самы высокі працэнт выканання работ: 76,4 і 84,4 адпаведна.

Самай ураджайнай культурай сёлета аказалася азімае трыцікале — “белшынаўцы” сабралі з кожнага засеянага гектара па 43,6 цэнтнера. Па 28 ц дало яно на каменіцкіх палях, амаль столькі ж — на жорнаўскіх. А найменш спрыяльным сезон быў для аўса і ячменю: сярэднераённыя паказчыкі ўраджайнасці гэтых злакаў пакуль 16,8 і 17,39 цэнтнера суадносна.

Райкам прафсаюза АПК і ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама паведамляюць, што па стане на 5 жніўня лепшых вынікаў на ўборцы рапсу і збожжа дасягнулі:

Давідовіч Сцяпан Андрэевіч, Грышановіч Сяргей Ігаравіч (філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”) на зернеўборачным камбайне КЗС-1218 намалацілі 829,4 тоны;

Калячка Міхаіл Мікалаевіч, Скарына Юрый Васільевіч (ААТ “Каменічы”) на зернеўборачным камбайне КЗС-1218 — 588,5 тоны;

Лісіца Аляксей Віктаравіч, Алёшкін Юліян Андрэевіч (філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”) на зернеўборачным камбайне КЗС-1218 — 565,6 тоны;

Жуковіч Яўген Мікалаевіч, Лявіцкі Максім Міхайлавіч (філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”) на зернеўборачным камбайне КЗС-1218 — 554,8 тоны;

Жаўняк Пётр Валяр’янавіч, Чарапок Міхаіл Аляксандравіч (ААТ “ЖорнаўкаАГРА”) на зернеўборачным камбайне КЗС-1218 — 479,9 тоны;

Вікторчык Сяргей Сямёнавіч (філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”) на аўтамабілі МАЗ-555102 перавёз 1246,7 тоны;

Іўчык Раман Раманавіч (філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”) на аўтамабілі МАЗ-555102 — 983,9 тоны;

Лазоўскі Дзяніс Мікалаевіч (ААТ “Авангард-Ніва”) на аўтамабілі МАЗ-555142 — 956,4 тон;

Пятрэнка Аляксандр Уладзіміравіч (ААТ “ЖорнаўкаАГРА”) на аўтамабілі МАЗ-555142 — 938,6 тоны.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем