Без памяці няма будучыні 18 красавіка — Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных месцаў.

Устаноўлены ён 30 гадоў таму. Для
чаго? Каб людзі не забы
валіся пра мінулае і адносіліся да ўсяго, што звязана са спадчынай, з павагай.

Яшчэ са школьнай парты многім вядома добрая традыцыя, калі класы былі замацаваны за канкрэтным помнікам, устаноўленым загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай, і на працягу года не адзін раз туды наведваліся, каб навесці парадак. Зараз таксама большасць месцаў ваенных пахаванняў, размешчаных у сельскай мясцовасці, даглядаецца школьнікамі. I гэта правільна: у падрастаючага пакалення выхоўваюцца пачуццё патрыятызму, паважлівыя адносіны да нашай гісторыі і культуры.

Аховай помнікаў і культурнай спадчыны займаюцца і сельскія Саветы, якія разам з аддзелам ідэалагічнай работы райвыканкама пастаянна сочаць за тым, каб усе памятныя месцы былі добраўпарадкаваны. Па словах галоўнага спецыяліста аддзела Жанны Сандрас, усяго пашпартызавана 184  воінскія захаванні, мемарыяльныя пліты і помнікі. У мінулым годзе, напрыклад, на рамонт некаторых пайшло больш за 89 мільёнаў рублёў. Напрыклад, Градзянскім сельсаветам было выдзелена звыш  16 мільёнаў на рэканструкцыю мемарыяла “Рассоха”, а Дараганаўскі прывёў у належны стан усе воінскія пахаванні, на што спатрэбілася 13 мільёнаў. У Лапіцкім сельсавеце на гэтыя мэты пайшло 19 мільёнаў,
у Карытным — 8.

Не пакідае работу па рэканструкцыі помнікаў і раённы фонд Міру, які штогод выдзяляе грошы на гэтыя мэты. Мінулы не стаў выключэннем: 5 мільёнаў пайшло на рэканструкцыю помніка на брацкай магіле савецкіх воінаў, партызан і ахвяр фашызму каля в. Цяплухі. Сёлета фонд Міру плануе працягнуць там рамонтныя работы, куды накіруе 24 мільёны.

Акрамя помнікаў, звязаных з ваеннымі дзеяннямі, у раёне існуюць археалагічныя, гістарычныя і экалагічныя. Больш сотні значыцца ў спісе гісторыкакультурных каштоўнасцей, які зацверджаны Міністэрствам культуры. 99 адносяцца да археалагічных,
7 —
брацкія магілы гадоў Вялікай Айчыннай, размешчаныя ва ўрочышчы Рассоха, вёсках Свіслач і Верайцы, пасёлках Ялізава і Татарка. Зусім нядаўна спіс папоўніўся яшчэ адным аб’ектамафіцыйны статус гісторыкакультурнага помніка нададзены дому, які быў пабудаваны ў 1911 годзе ў мястэчку Свіслач. Вядомы ён пад назвайДом Яцко”, і яго наперадзе чакае рэстаўрацыя.

Безумоўна, забяспечыць дзяржаўную падтрымку ўсім помнікам, размешчаным на тэрыторыі раёна, складана. Як падаецца, тут важна, каб справай аховы гістарычных і памятных месцаў займаліся не толькі дзяржаўныя органы, але і прыватныя прадпрымальнікі, а таксама тыя, хто неабыякава ставіцца да пытанняў гістарычнай і культурнай спадчыны. Такія станоўчыя прыклады ў раёне ёсць. Далучайцеся!

Ніна ВIКТОРЧЫК.

 

Последние новости

Культура

Кинотеатр «Родина» в Осиповичах : Афиша

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Ці можна прымусіць мужа, які не аказвае дзецям ніякай матэрыяльнай дапамогі, выдзяляць грошы на ўтрыманне трох сыноў? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 18 по 24 августа

27 августа 2025
Читать новость
Общество

На днях председатель Осиповичского районного отделения партии Юрий Даненков посетил многодетную семью Галины Бородиной

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 27 августа для всех знаков зодиака

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Вальщики Осиповичского района – лучшие!

26 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем