Аздараўленчы лагер “Родник” аграгарадка Вяззе стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу ў намінацыі “Лепшы загарадны аздараўленчы лагер”

Аздараўленчы лагер “Родник” аграгарадка Вяззе стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу ў намінацыі “Лепшы загарадны аздараўленчы лагер”
Падрабязнасці даведаліся ў дырэктара лагера Алены Хадакоўскай:

— Наш лагер ужо трэці год запар атрымлівае ўзнагароды, аднак сёлета крытэрыяў для перамогі было шмат, і за кожны прысуджаліся балы. Пад пільнае вока журы трапілі не толькі праект лагернай змены, выхаваўчая і аздараўленчая работа, але і матэрыяльна-тэхнічная база, санітарны стан, пажарабяспека, і шмат чаго іншага. Словам, лагер разглядалі вельмі дасканальна. Дарэчы, члены судзейскай камісіі вывучалі вядзенне тэматычнай старонкі ў сацсетках, удзел педагогаў у розных конкурсах. Сёлета я прэзентавала работу на тэму “Рэалізацыя дзіцячых творчых ініцыятыў з дапамогай гульнявых тэхналогій”. Гэта таксама было залічана ў скарбонку дасягненняў установы.

На працягу чатырох змен у лагеры «Родник» адпачыла 647 дзяцей не толькі з нашага раёна, але і выхаванцы Мінскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву, Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства “Дынама”, лагера працы і адпачынку, профільнага атрада “Інтэлектуал”. Увогуле на лагер сёлета быў вялікі попыт. А пасля перамогі падпіска на наш інстаграм значна павялічылася. Мабыць, наступным летам да нас прыедзе яшчэ больш дзяцей. Ужо зараз ёсць некалькі задумак на новы сезон. Спадзяюся, іх таксама атрымаецца паспяхова рэалізаваць.

 

Последние новости

Общество

Истории переселенцев из Чернобыльской зоны

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 26 апреля

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Чернобыль 40 лет спустя: загрязненные территории: от восстановления к уверенному будущему

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость