Атрымана новая тэхніка
Днямі ў суседнім Кіраўску ва ўрачыстай абстаноўцы лепшыя механізатары шэрагу сельгаспрадпрыемстваў вобласці атрымалі ключы ад энерганасычаных трактароў «Беларус-3022” вытворчасці ВА «Мінскі трактарны завод” у межах выканання Указа Прэзідэнта краіны «Аб аб’ёмах і крыніцах фінансавання ў 2013 годзе закупу сучаснай сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання” № 143.
Для Магілёўшчыны на ўмовах фінансавай арэнды (лізінгу) дзяржавай прадстаўлена 50 адзінак тэхнікі.
Былі на адметным мерапрыемстве і прадстаўнікі Асіповіччыны.
Разам з пажаданнямі плёну ў працы намеснік старшыні аблвыканкама Анатоль Ісачанка ўручыў ключы і пашпарты на магутныя «Беларусы” механізатарам Анатолю Крату з ААТ «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” і Валерыю Скібры з «Новага шляху”.
— Яшчэ адзін «стальны конь” нам быў вельмі патрэбны, — па-дзяліўся старшыня калгаса «Новы шлях” Віктар Строк. — Часу дарма не губляем, атрыманая тэхніка адразу выйшла ў поле. Гаспадарцы яшчэ трэба пасеяць кукурузу і цукровыя буракі, так што дапамога дзяржавы аказалася своечасовай.
