Асіповіцкія саветы за работай. Мясцовае самакіраванне

Днямі пад началам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Пузіка прайшоў семінар дэпутатаў і прадстаўнікоў органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, удзел у якім прынялі дэпутат Палаты прадстаўнікоў і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Калтуноў і Алена Круцько, кіраўнікі аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў, якія забяспечваюць спрыяльныя ўмовы для жыццядзейнасці людзей.

Напачатку аб стане крымінагеннага становішча на Асіповіччыне праінфармаваў намеснік начальніка райаддзела міліцыі Рустам Хамдамаў, а дырэктар адзінага разліковага цэнтра Анатоль Грыгор’еў пазнаёміў з сістэмай налічэння кварт-платы і тарыфамі на камунальныя паслугі.

Прадстаўнікі грамадскасці актыўна задавалі пытанні, выказвалі набалелае. Уздымаліся такія актуальныя праблемы, як барацьба з самагонаварэннем, прафілактыка п’янства ля пад’ездаў, рэалізацыя спіртных напояў у начны час, выхаванне культуры паводзін моладзі ў грамадскіх месцах, якаснае аказанне камунальных паслуг. Шэраг іх прапанавана разглядзець у райвыканкаме, каб больш дэталёва разабрацца і выпрацаваць механізм уздзеяння на неплацельшчыкаў.

Не заставаліся ў баку ад абмеркавання набалелага і нашы абраннікі ў сенат і парламент. Алена Круцько заклікала больш актыўна працаваць з насельніцтвам, запэўніла, што кожны пісьмовы зварот да яе будзе абавязкова разгледжаны і аказана садзейнічанне дзеля станоўчага вырашэння злабадзённых пытанняў. Мікалай Калтуноў расказаў аб эканамічным развіцці краіны, нацэліў на далейшую плённую працу.

Последние новости

Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елена Ерошевич и фотоклуб «Раніца»: интервью о творческой фотографии, проектах «Нераскрытая красота» и «Просто люди» — Осиповичи

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 14 февраля

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем