Асіповіцкі раён: ураджай-2015. З прыемнай місіяй

Асіповіцкі раён: ураджай-2015. З прыемнай місіяй

завіталі ў нядзелю ў СВК “Калгас “Карытнае” намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзмітрый Міхалёў і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Святлана Сідарэнка: ім было даручана ўручыць Падзячны ліст старшыні аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага механізатару Васілю Жуку. Справа ў тым, што Васілій Пятровіч не толькі добра папрацаваў на ворыве ў сваёй гаспадарцы, але і на працягу тыдня дапамагаў эксперыментальнай базе “Глуск”, дзе ўзараў больш за 150 гектараў. Работа была добра наладжана, забяспечана гарачае харчаванне, своечасова аказвалася тэхнічная дапамога, таму ўражанні ад камандзіроўкі засталіся толькі станоўчыя.

Жук родам з Карытнага, нядаўна зноў уладкаваўся ў мясцовы калгас і адзначае, што за 5 апошніх гадоў тут адбылося нямала пазітыўных змяненняў і ў калектыве, і ў тэхнічным аснашчэнні, і ў арганізацыі працы. За руль трактара садзіцца з асаблівым задавальненнем. У хуткім часе трактарысту абяцаюць выдзеліць калгаснае жыллё, тады і ўвогуле ніякіх сумненняў аб правільнасці выбару не застанецца.

Як стан пасяўных спраў наогул у раёне? Аграрыі ўжо цалкам справіліся з раннімі яравымі збожжавымі і зернебабовымі культурамі, якіх пасеяна 5.520 гектараў, на ўзроўні 100% і сяўба аднагадовых траў, ужо нашчыравалі амаль на палове плошчаў, адведзеных пад цукровыя буракі. Сваёй чаргі чакаюць бульба і кукуруза.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость