Асіповіцкі раён: саветы за работай. Зашмат ведаў не бывае
У адпаведнасці з планам работы органаў мясцовага самакіравання 30 лістапада пад началам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Пузіка з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Шаўлюгі адбыўся чарговы семінар з мясцовымі дэпутатамі і членамі органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.
Стварэнне на месцах належных умоў бяспечнай жыццядзейнасці, папярэджанне надзвычайных сітуацый — важнейшыя накірункі ў рабоце з насельніцтвам, а таму і прамоўцаў на нарадзе было багата.
Напрыклад, начальнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, філіяла “Бабруйскае вытворчае ўпраўленне” РУП “Магілёўаблгаз” і райэнергаінспекцыі Бабруйскага філіяла “Энерганагляд” РУП “Магілёўэнерга” Iгар Логвін, Барыс Файдэн і Аляксандр Кісялёў прааналізавалі стан спраў і прымаемыя меры, накіраваныя на недапушчэнне пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, якія падчас прыводзяць да трагедый; аб супрацоўніцтве Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа з землякамі па рэалізацыі розных праектаў праінфармавала выконваючая абавязкі старшыні райарганізацыі Лілія Дрывіцкая; загадчык аддзела эпідэміялогіі ўстановы аховы здароўя “Асіповіцкі райЦГЭ” Тэрэза Гулік азнаёміла ўдзельнікаў семінара з захворваннем і прафілактыкай ВIЧ/СНIД.
Цеснае ўзаемадзеянне дзяржаўных арганізацый, устаноў і грамадскасці ў станоўчым вырашэнні ўзнятых праблем — падстава для іх паспяховага ажыццяўлення. Атрымоўваемая актывам органаў мясцовага самакіравання інфармацыя даводзіцца да жыхароў Асіповіччыны, таму такая практыка работы будзе працягвацца і далей.
