Асіповіцкі раён газазабеспячэння: упэўнена і стабільна

Гісторыя нашага раёна газазабеспячэння пачалася з 1966 года — з утварэння мантажна-эксплуатацыйнага ўчастка: асноўная яго дзейнасць заключалася ў мантажы газабалонных установак і дастаўцы звадкаванага газу ў балонах людзям. Потым, ужо ў 1975 годзе, быў створаны цэх звадкаванага газу Бабруйскага міжраённага вытворчага ўпраўлення газавай гаспадаркі, які і абслугоўваў Асіповіччыну.

Прыродны газ у рэгіён прыйшоў у 1987 годзе: стварылі першы газаразмеркавальны пункт, праз які той і трапляў у 800 кватэр мікрараёна. Цяпер жа Асіповіцкі раён газазабеспячэння — філіял РУП “Магілёўаблгаз” — абслугоўвае больш за 25,6 тысячы кватэр: 14.588 карыстаюцца прыродным газам, 11.040 — звадкаваным. Блакітнае паліва стала звыклым у 168 вясковых населеных пунктах, 2 пасёлках і, канечне, горадзе. Прыродны газ ужываюць 32 прамысловыя спажыўцы, 71 прадпрыемства — звадкаваны.

Працуе ў філіяле 71 чалавек, і кожная служба займаецца сваёй справай. Аварыйна-дыспетчарская, напрыклад, круглыя суткі адсочвае сітуацыю ў раёне і без прамаруджвання выязджае на заяўкі, звязаныя з работай газавага абсталявання. Слесары Аляксей Альфяровіч, Алег Лісненка, Анатоль Усніч, вадзіцелі Юрый Захаронак, Уладзімір Кашко, Мікалай Аўсянік — усе ведаюць, што гэтыя майстры сваёй справы не падвядуць.

Службу эксплуатацыі вонкавых газаправодаў узначальвае майстар Сяргей Рэмень, а бесперабойнае газазабеспячэнне і эксплуатацыю адпаведных сістэм — працягласць газаправодаў больш за 333 кіламетры — забяспечваюць такія кваліфікаваныя спецыялісты, як Аляксандр Рыцікаў, Рыгор Рачынскі і Аляксандр Мацвеёнак. Дастаўка балонаў спажыўцам — гэта ўжо прэрагатыва Івана Раманоўскага, Аляксандра Шаўчонка, Сяргея Бандарэнкі, унутрыдамавая газавая служба — Арцёма Міхайлава, Паўла Думанскага і Сяргея Багачова, за рамонтна-будаўнічыя справы адказваюць старшы майстар Канстанцін Аляшкевіч, майстар Сяргей Заяц, экскаватаршчык Дзмітрый Цалко, мантажнік Аляксандр Злобін, газаэлектразваршчыкі Андрэй Заранка і Сяргей Патупчык.

Вынік зладжанай работы за год — выкананне работ на больш чым 181 мільярд рублёў. Даходы ад рознай дзейнасці перавысілі 3 мільярды, што на 812,3 мільёна вышэй планавых; выкананне платных паслуг насельніцтву — 126,8% да ўзроўню 2012 года; эканомія паліўна-энергетычных рэсурсаў вышэй задання і г.д.

У горадзе будуецца жыллё — падводзіцца да яго і прыродны газ. Летась пабудавана 13,58 кіламетра газаправодаў, прычым практычна палова — уласнымі сіламі, 234 кватэры пераведзена з балоннага газу на прыродны, 249 — газіфікаваны.

Карацей, калектыў не стаіць на месцы, а пастаянна і дынамічна развіваецца. А ўпэўненая работа — заслужаныя і ўзнагароды. У мінулым годзе прадпрыемства двойчы займала другія месцы па выніках агляду-конкурсу ў спаборніцтве калег-філіялаў РУП “Магілёўаблгаз”. І патэнцыял асіповіцкіх газавікоў яшчэ далёка не вычарпаны!

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость