Асіповіцкі лясгас як узор эфектыўнай работы

Асіповіцкі лясгас як узор эфектыўнай работы

5 мая на базе ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас” прайшла выязная нарада камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама з удзелам кіраўнікоў прадпрыемстваў, аб’яднанняў і іншых структур, якія ўваходзяць у сельскагаспадарчую сферу ці цесна з ёй звязаныя.

Выбар суб’екта гаспадарання для знаёмства быў невыпадковы: Асіповіцкі лясгас на сёння лепшы па выніках работы па Магілёўскаму ПЛГА і другі ў рэспубліканскім галіновым рэйтынгу. I падабраныя для дэманстрацыі аб’екты давалі поўнае ўяўленне аб своечасовасці ды выніковасці канкрэтных эканамічных і ўпраўленчых рашэнняў, прынятых на працягу апошніх 10-15 гадоў кіраўніцтвам калектыву.

Сядзібы Акцябрскага, Ліпенскага, Вяззеўскага і Цэнтральнага лясніцтваў — прыклад добраўпарадкавання тэрыторый, рэалізацыі праграм павышэння іміджу прадпрыемстваў лясной гаспадаркі, захавання жыцця і здароўя персаналу на рабочых месцах.

Цэх перапрацоўкі драўніны — вынік граматных інвестыцый у мадэрнізацыю вытворчасці, прадуманага да дробязей пераходу на сілкаванне мясцовымі відамі паліва і нарошчвання экспартнага патэнцыялу.

Базісны гадавальнік — укараненне новых тэхналогій у развядзенні каштоўных лясных парод.

Механізаваная нарыхтоўка драўніны з прымяненнем комплексу спецыяльных машын (харвестараў і фарвардараў) — павышэнне тэмпаў і якасці высечкі лесу з мінімізацыяй фінансавых выдаткаў і экалагічнай шкоды.

Дом паляўнічага, арганізацыя камерцыйнага палявання — развіццё ўязнога турызму.

Зразумела, удзельнікам нарады, чыя прафесіянальная дзейнасць не звязана з лясной гаспадаркай, канкрэтныя лічбы эканамічнай дзейнасці лясгаса мала што казалі. Аднак знаёмства з іх метадамі рашэння надзённых праблем і вопытам перспектыўнага планавання было дакладна карысным. На сёння лясная гаспадарка — адна з найбольш эфектыўных галін рэальнага сектара эканомікі нашай краіны, і павучыцца працаваць у лесанарыхтоўшчыкаў ды лесаводаў можна і трэба многа каму.

Последние новости

Общество

Сегодня — только о хорошем

2 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о мирных переговорах по Украине: хоть на Луну, но надо садиться за стол и разговаривать

1 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: поставить на колени Беларусь и Россию никому не удастся

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

1 августа 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Да працы і абароны — аднолькава сумленна

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Герой Беларуси, первая белорусская женщина-космонавт Марина Василевская посетила Осиповичи

1 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем