Асіповіцкі гісторыка-краязнаўчы музей ужо другі раз далучаецца да сусветнай акцыі “Ноч музеяў”

Асіповіцкі гісторыка-краязнаўчы музей ужо другі раз далучаецца да сусветнай акцыі “Ноч музеяў”

Сярод наведвальнікаў суботняй праграмы “У шэсць гадзін вечара пасля вайны” было нямала гасцей дэбютнага — мінулагодняга — музейнага фэсту, і тыя, з кім давялося пагутарыць, выказваліся аднадушна: асіповіцкія музейшчыкі валодаюць майстэрствам стварэння інтрыгі і ўмеюць ствараць атмасферу пастаяннага прыемнага напружання.

Інтрыгуючая завязка пачалася яшчэ за некалькі дзён да “Ночы музеяў”. Запрашэнні наведаць вечарыну разышліся па горадзе арыгінальным шляхам — праз стылізаваныя пад пісьмы з фронту лісты-трохвугольнікі. Вынік такой незвычайнай рэкламы аказаўся ўдалым: у музей прыйшло каля 400 чалавек — практычна максімум, які мог размясціцца на адведзенай тэрыторыі і прыняць актыўны ўдзел у правядзенні тэматычных фотасесій, аглядзе калекцый асіповіцкіх збіральнікаў, знаёмстве з ваенным рыштункам, якім карыстаецца беларуская армія, іншых забаўляльна-пазнавальных акцыях музейнай ночы.

Найбольш запатрабаванымі сярод аматараў “здымкаў на памяць” сталі экспазіцыі, якія падрыхтавалі вядомыя аматары ваеннай гісторыі ўніфармісты Андрэй Торбін і Аляксандр Аляксеенка. Першы прадаставіў частку свайго вялікага “арсеналу” — маса-габарытных макетаў баявой зброі і рыштунку чырвонаармейцаў і салдат вермахту, другі — калекцыю прадметаў амуніцыі армій розных краін свету. Цікава, што сярод жадаючых сфатаграфавацца з амаль сапраўдным пісталетам-кулямётам МП-40 ці легендарнай “трохлінейкай” у руках былі пераважна жанчыны. А вось магчымасць прымераць экзатычную каску — японскую, напрыклад, польскую ці румынскую, альбо даведацца пра маленькія хітрыкі, якія дазвалялі зрабіць спартанскі франтавы быт хоць крыху больш камфортным, вабіла пераважна мужчын. Дзеці ж з вялікім задавальненнем гулялі з сапраўднымі палявымі тэлефонамі і рацыямі, якія разгарнула 263 база захавання, рамонту і ўтылізацыі сродкаў сувязі, ды шпацыравалі ў супрацьхімічных касцюмах-“скафандрах” пад наглядам інструктараў 336 рэактыўнай артылерыйскай брыгады.

Паралельна з работай выстаў і фотазон ішла музычная праграма, падрыхтаваная Дзіцячай школай мастацтваў № 1, тэатральнай студыяй Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, раённым Цэнтрам культуры. Яна складалася з асобных тэматычных блокаў: канцэртаў “Песні ваенных гадоў”, “Хто сказаў, што трэба кінуць песні на вайне?”, паэтычнай кампазіцыі “Памяць аб вайне” і майстар-класа па вывучэнні танцаў, якія былі папулярнымі ў ваенныя гады.

Кульмінацыя фэсту пачалася з прыбыцця калоны асіповіцкіх байкераў. Напярэдадні “Ночы музеяў” яны праехалі па мясцінах раёна, дзе падчас Вялікай Айчыннай вайны праходзілі найбольш напружаныя баі, і напоўнілі ўзятай там зямлёй снарадную гільзу. Сімвалічны артэфакт быў урачыста перада-дзены дырэктару музея Антаніне Сцяпанавай (на здымку).

У сваю чаргу Антаніна Францаўна ад імя калектыву, які ўзначальвае, выказала словы ўдзячнаці ўсім, хто дапамагае музею ў рэалізацыі яго задумак, і ўручыла адмысловыя знакі павагі.

Пасведчанні “Верны сябра музея” атрымалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Раманчук, настаяцель храмаў у Дараганаве і Прошчы айцец Максім, пісьменнік і выдавец Віктар Хурсік, калектыў “раёнкі”, узорны тэатральны калектыў “Школьны тэатр” (кіраўнік Ірына Церабільнік), Дзіцячая школа мастацтваў № 1 (Ларыса Баразна), Цэнтралізаваная клубная сістэма (Алена Загароўская), раённы Цэнтр народных рамёстваў (Валянціна Туркіна), дырэктар дзіцячай мастацкай школы Маргарыта Жыгалкоў-ская, краязнаўцы Юрый Абмоін, Аляксандр Аляксеенка, Іван Бараноўскі, Андрэй Торбін.

Шэсць землякоў — настаўнікі Юрый Сцяпанаў і Неаніла Цыганок, камандзір 336 рэабр Аляксандр Цішкевіч, края-знаўца Аляксандр Дораш, мастак-аматар Васіль Шубко, калекцыянер Валерый Чупахін — за асаблівы ўклад у папаўненне экспазіцыйных фондаў атрымалі званні “Ганаровы дарыльшчык музея”.

Прынамсі, апошні перадаў установе сваю калекцыю значкоў — больш 3000 адзінак. Валерый Уладзіміравіч рупліва і сістэматычна займаўся фалерыстыкай на працягу не аднаго дзесяцігоддзя, а матывы свайго ўчынку растлумачыў проста: “Калі збіраеш насамрэч цікавую калекцыю, рана ці позна адчуваеш патрэбу, каб яна захавалася назаўсёды і каб яе маглі бачыць іншыя людзі. А лепшага месца для гэтага, чым наш музей, няма”.

Яго прыклад быў падтрыманы калектывам Асіповіцкага РАУС: афіцэры райаддзела сталі спонсарамі ў набыцці копіі калекцыі ўзнагародных знакаў ХІХ стагоддзя. Каштоўнае папаўненне фондаў перадаў у музей намеснік начальніка РАУС Рустам Хамдамаў.

Прыгожым завяршэннем “Ночы музеяў” стала выступленне духавога аркестра раённага Цэнтра культуры. Асіпаўчане маюць патрэбу ў жывой музыцы, і не адзін з прысутных выказаў надзею, што духавы аркестр будзе гучаць і ў гарадскім парку. Прычым не толькі ў вялікія святы, а і ў звычайныя летнія выхадныя — для добрага настрою землякоў.

Дзмітрый САЎРЫЦКІ. Фота Марыі ТАЛЕЙКА.

Больш фота глядзіце на нашых старонках у сацыяльных сетках “Вконтакте” і “Одноклассники

Последние новости

Власть

“Надо решать вопрос”. Лукашенко поручил разобраться с проблемами на “АМКОДОРе”

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

Тематическую прямую телефонную линию проведет и.о. первого заместителя начальника Могилевской таможни Дерезовский Дмитрий Евгеньевич

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую область посетил Оршанский лесхоз

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость