Асіповіцкае ВУП “Малочны полюс”

Асіповіцкае ВУП “Малочны полюс”

У лістападзе “раёнка” пісала аб планах ВУП “Малочны полюс” на бягучы год (гл. “АК” ад 13.11.2015), а днямі пабывалі на прадпрыемстве, каб пацікавіцца, як рэалізуецца намечанае. I, ведаючы дакладную работу малочнага перапрацоўшчыка, ніколькі не здзівіліся, што першы этап ужо пройдзены: напрыканцы снежня было апрабавана новае абсталяванне для першапачатковай апрацоўкі малака вядомай еўрапейскай кампаніі “Tetra Pak”, якое дазваляе ўкараняць перадавыя тэхналогіі ў вобласці бяспекі прадуктаў харчавання, вытворчасці, экалагічнай эфектыўнасці.сырки 01

Размясцілася новае начынне на ўчастку па вырабе масла і тварагу, стаўшы арганічнай яго часткай. I гэта — чарговы крок у справе павышэння якасці прадукцыі. Раней малако апрацоўвалася з дапамогай сепаратара і пастарызатара. Зараз сыравіна праходзіць больш складаны шлях: сепаратар (раздзяляе малако на фракцыі), бактафуга (выдаляе споравыя мікраарганізмы і бактэрыі з малака), дэаэратар (ачышчае ад пабочных пахаў), пры неабходнасці — гамагенізатар (змешвае і робіць аднароднай нармалізаваную сумесь), пастэрызацыённая ўстаноўка (тэрмічная апрацоўка малака). Ёсць і прыстасаванне, якое дазваляе атрымліваць сумесь патрабуемай тлустасці, што, у сваю чаргу, таксама дае дадатковыя магчымасці. Вяршкі, выдзеленыя з малака, ідуць на выраб сметанковага масла, абястлушчанае малако — на перапрацоўку ў сухое. Абслугоўвае ўсю сістэму ўсяго адзін чалавек — апаратчык пастэрызацыі.

сырки 02

Магутнасць абсталявання — 30 тон сыравіны ў гадзіну. Тэхніка высока-прадукцыйная, таму найбольш мэтазгодна яе выкарыстоўваць пры вялікіх аб’ёмах малака. Зразумела, асаблівыя спадзяванні ў камбіната на летні перыяд, калі малочны вал у сельгаспрадпрыемствах звычайна дасягае сваіх найвышэйшых планак.

сырки 03 сырки 04

Мясцовыя спажыўцы заўважылі, што з лютага на паліцах гандлёвых кропак сярод лінейкі малака холдынга “Бабушкина крынка” няма менавіта асіповіцкага. Гэта звязана з тым, што зараз на “Малочным полюсе” адбываецца дэмантаж цэльнамалочнага цэха, замест якога будзе ўстаноўлена найсучаснейшая лінія па вырабе глазураваных сыркоў — канвеер разлічаны на 10 тысяч штук у гадзіну. Гэты прадукт ужо даўно заваяваў прызнанне не толькі землякоў, але і спажыўцоў з усёй Беларусі, суседніх краін. Мадэрнізацыя прадпрыемства працягваецца!

Валянціна КОРБАЛЬ. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Гороскоп для всех знаков на 28 июля

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики обещают Могилёвской области температурные качели: в начале недели +18°С, к выходным — до +32°С

27 июля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможности для достижения товарооборота в $1 млрд с Калужской областью

27 июля 2026
Читать новость
Профилактика

Безопасность вблизи энергообъектов

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Супер-пірог вагою больш за 40 кілаграмаў збіраюцца спекчы працаўнікі ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” да дня горада, правядзенне якога плануецца 1 жніўня

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 27 июля

27 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем