Асіповіцкі вытворчы ўчастак ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” нарыхтоўвае, захоўвае і перапрацоўвае зерне

Асіповіцкі вытворчы ўчастак ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” нарыхтоўвае, захоўвае і перапрацоўвае зерне

Эфектыўнасць яго работы ў многім залежыць ад таго, які ўраджай вырасцілі аграрыі. Таму кожнае жніво работнікі ўчастка сочаць за ходам уборкі: ведаюць, што хутка і для іх пачнецца гарачая пара. Бягучы год на вытворчым участку праходзіць даволі паспяхова — дзяржзаказ выкананы цалкам.

Зерне прывозіцца сюды з усёй вобласці — усяго каля 60 тысяч тон збожжа дастаўлена. А, напрыклад, ураджай аўса Магілёўшчыны цалкам перапрацоўваецца менавіта на нашым участку.

На захоўванне пакладзена не толькi асноўная сыравіна для вытворчасці мукі i круп (жыта, пшаніца, ячмень i авёс харчовыя), але грэчка i проса, якія прызначаны для перапрацоўкі на iншых камбінатах хлебапрадуктаў. План па асноўных культурах перавыкананы, а вось грэчкі сёлета нарыхтавалі крыху менш. Назапашаны ў поўным аб’ёме дзяржрэзерв.

У гэтым сезоне на элеватар была завезена новая культура — проса. Найбольш сабралі яго Шклоўскі і Мсціслаўскі раёны. Значэнне гэтай культуры ў агульнай вытворчасці ў далейшым будзе ўзрастаць.

За дзевяць месяцаў бягучага года мукi выраблена на 30% больш, чым у аналагічны перыяд мінулага года.

Участак запяспечвае мукой аржаной абдзірной, сеянай і аўсянай хлебапякарную прамысловасць не толькі нашага і Бабруйскага, але і прылеглых раёнаў, а таксама іншых рэгіёнаў краіны.

Вытворчасць крупяной прадукцыі сёлета ў цэлым ніжэй, чым за той жа перыяд летась. Аднак практычна ўвесь аб’ём рэалізуецца па знешнегандлёвых дагаворах. Экспарт круп сёлета павялічыўся.

На ранейшым ўзроўні застаецца вытворчасць прадукцыі з высокім дабаўленым коштам (шматкі аўсяныя, грэцкія) для мэт насычэння ўнутранага рынку таварамі айчыннай вытворчасці. Стратэгія развіцця вытворчага ўчастка накіравана галоўным чынам на павелічэнне выпуску гэтай катэгорыі прадукцыі і вытворчасць новых відаў (шматкі пярловыя). Нязначна вырасла вытворчасць прадукцыі, расфасаванай у дробную тару.

Асноўная сыравіна для вытворчасці мукі — жыта і пшаніца харчовыя, для круп — ячмень і авёс харчовыя.

Прадукцыя ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” адносіцца да такой катэгорыі тавараў, якія вырабляюцца на многіх КХП і маюць падобныя характарыстыкі. Таму прадпрыемства імкнецца выпускаць прадукцыю толькі выдатнай якасці, каб выклікаць зацікаўленасць у патэнцыяльных пакупнікоў. А попыт на яе заўсёды ёсць.

Кіраўнік участка Іна Зайцава ганарыцца сваім калектывам: начальнікам элеватарнай гаспадаркі Уладзімірам Еўдакімовічам, галоўным інжынерам  Сяргеем Сушко, бухгалтарамі Валянцінай Смірновай, Святланай Ніціеўскай. Ды і ў кожным падраздзяленні ёсць высакакласныя спецыялісты. Работу ўчаст-ка цяжка ўявіць без Алены Сугака, Таісы Палосікавай, Юліі Жук, Аляксандры Нагорнай, Наталлі Вавула, Вольгі Бяляевай, Вольгі Гладковай, Жанны Лозікавай, Аксаны Казачонак, Андрэя Курса, Дзмітрыя Налівайкі, Аляксандра Гуліка, Святланы Дрозд, Яніны Каржэвіч, Людмілы Сухоцкай і многіх іншых працаўнікоў. Усе яны заняты адной пачэснай справай, важнай для рэгіёна і   неабходнай усім землякам.

Последние новости

Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем