Асіповіцкая чыгунка: крыху цярпення і разумення

З пачатку красавіка на станцыі
Асіповічы пачаў дзейнічаць абно
ўлены расклад руху цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-, бізнескласа, міжрэгіянальных і міжнародных ліній. Змены ў графіку выклікалі пытанні ў многіх пасажыраў. Праблемы ў асноўным датычацьстыкоўкі” прыбываючых цягнікоў з Магілёва, Бабруйска, Салігорска з электрычкамі мінскага накірунку. Акрамя гэтага, людзей хвалюе павелічэнне часу следавання электрацягнікоў да
ста-ліцы. Сітуацыю каменціруе начальнік вакзала Яўгеній СелIвончык:

У першую чаргу, хацелася б адзначыць, што распрацоўкай графіка руху займаецца інжынернатэхналагічны аддзел цэнтра ўпраўлення перавозкамі Беларускай чыгункі. Ён складае аптымальны, на яго погляд, расклад з улікам тэхнічных магчымасцей і пажаданняў пасажыраў. Мы таксама накіроўваем свае прапановы аб удасканаленні раскладу ў Магілёўскае аддзяленне чыгункі. Дарэчы, гэты графік рухучасовы. Канчатковы варыянт пачне дзейнічаць з канца мая і працягнецца на год. Гэтыяпературбацыі” звязаны з многімі сур’ёзнымі прычынамі. Так, у Рудзенску актыўна ідуць рамонтныя і будаўнічыя работы па ўвядзенні ў эксплуатацыю гарадскіх ліній, якія хутка звяжуць нашу сталіцу з гарадаміспадарожнікамі. Цягнікі зараз ідуць не звыклым маршрутам, а робяць круг. У сувязі з гэтым час следавання электрычак МінскАсіповічыМінск павялічыўся, акрамя гэтага, скарацілася і іх колькасць. Працягнецца працэс электрыфікацыі чыгункі на ўчастку АсіповічыЖлобін, што таксама створыць нязручнасці для
пасажыраў.

Аб любых зменах у раскладзе мы абавязкова інфармуем пасажыраў на дошках аб’яў, таму заўсёды звяртайце на гэта ўвагу альбо тэлефануйце ў даведачную вакзала. Але гэта часовыя цяжкасці. Беларуская чыгунка мадэрнізуецца і пераходзіць на новы фармат, каб стаць больш зручным і хуткім сродкам перамяшчэння не толькі па нашай краіне, але і за яе межамі. Любыя змены патрабуюць часу, таму мы просім пасажыраў праявіць разуменне і перачакаць гэты перыяд.

Последние новости

Власть

Лукашенко: многополярность в мире уже наступила

1 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: быть частью “шанхайской семьи” – стратегический выбор Беларуси

1 сентября 2025
Читать новость
Власть

Стратегию развития ШОС до 2035 года утвердили на саммите в Тяньцзине

1 сентября 2025
Читать новость
Образование

Воспитанников Осиповичской спецшколы-интерната поздравили с Днем знаний

1 сентября 2025
Читать новость
Образование

Торжественная линейка, посвященная празднику Первого сентября, в гимназии Осиповичей

1 сентября 2025
Читать новость
Образование

День знаний прошел в Осиповичах

1 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем