Асіповіцкаму “Факелу” — 25!

У мінулую пятніцу
ў дзіцяча-падлеткавым клубе «Факел”,
які працуе на базе інтэрната завода аўтаагрэгатаў, было шматлюдна: гаспадары і госці адзначылі 25-ю гадавіну з дня нараджэння ўстановы. I кожны выказаў шчырыя словы падзякі педкалектыву і яго бяззменнаму кіраўніку Людміле Нарадоўскай за тое, што на працягу чвэрці стагоддзя нястомна працуюць на ніве выхавання падрастаючага пакалення.

За гэты час праз рукі педагогаў прайшло каля 4 тысяч дзяцей. Зараз дзверы клуба адчынены для 80 школьнікаў, якія займаюцца ў 5 гуртках: фальклорным, эстрадным, тэатральным і дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва (саломка, макрамэ). Наведваюць яго і дарослыя, аб’яднаныя ў народны калектыў мастацкай самадзейнасці «Спадчына”, якія разам з кіраўніком Таццянай Салімон і акампаніятарам Аляксандрам Яршовым адраджаюць беларускую песенную спадчыну.

«Факелаўцы” паранейшаму падтрымліваюць цесныя адносіны з шэфамі-аўтаагрэгатчыкамі, якія заўсёды цікавяцца, як ідуць справы і ва ўсім дапамагаюцьдаюць транспарт пры неабходнасці, цалкам фінансуюць штодзённую дзейнасць, аказваюць дапамогу ў набыцці апаратуры. Вось і на гэты раз намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Андрэй Чыгілейчык падарыў калектыву новенькі ноўтбук.

Падчас свята прысутныя атрымалі масу станоўчых эмоцый ад выступлення самадзейных артыстаў. Радавалі песнямі юныя Ангеліна Доўгаль, Кацярына Кавалькова, Дар’я Чарткова, Вікторыя Антоненка, Кіра Гапановіч, Лізавета Балоцька, Дар’я Моцевіч.

Павіншаваць сваіх сяброў прыйшоў і народны калектыў «Дзівакі” пад кіраўніцтвам Алы Пінчук, у выкананні якога прагучалі цудоўныя беларускія песні. Выхаванцы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі таксама падрыхтавалі творчы падарунак прадэманстравалі гледачам калекцыю мадэлей касцюмаў пад назвай «Круіз”.

А яшчэ ўсе жадаючыя маглі паглядзець выстаўку работ дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва як гурткоўцаў, так і работнікаў завода аўтаагрэгатаў, якая ўразіла сваёй разнастайнасцю і незвычайным каларытам. Плюс— перад вачамі гледачоў падчас канцэртнай праграмы паўставалі кадры са слайдфільма, які расказаў пра святы і будні «факелаўцаў”.

Урачыстасці надоўга запомняцца ўсім удзельнікам. А на памяць застануцца фотаздымкі, сувеніры і падарункі. Няхай жа і надалей гучаць тут дзіцячыя галасы, кіпіць цікавае і незабыўнае творчае жыццё і
мацнее сяброўства!

Ніна ВIКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 19 сентября для всех знаков Зодиака

19 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем