Асіповічы — Жлобін: маршрут супрацоўніцтва

Асіповічы — Жлобін: маршрут супрацоўніцтва

Днямі на Асіповіччыне прайшоў семінар па абмену вопытам работы дэпутатаў мясцовых Саветаў і кіраўнікоў арганізацый. Наведалі раён госці са Жлобіншчыны. Iніцыятарамі ж мерапрыемства сталі старшыні раённых Саветаў дэпутатаў двух раёнаў, якія лічаць, што ў кожным з іх ёсць нешта сваё, адметнае, што можна ўзяць на заметку, пераняць і ўкараніць у сябе.

У Ялізаве, адкуль пачалося знаёмства з Асіповіцкай зямлёй, гасцей сустрэлі мясцовыя музыкі. Вясёлая песня ды традыцыйныя хлеб-соль прыўзнялі настрой пасля дарогі і настроілі на бадзёры лад. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік расказаў пра работу органаў мясцовага кіравання і самакіравання па сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, рашэнні пытанняў жыццязабеспячэння насельніцтва. Госці пазнаёміліся з работай Ялізаўскага, Свіслацкага і Вяззеўскага сельсаветаў, справаводствам, работай з грамадзянамі, нагляднай агітацыяй, узаемадзеяннем з іншымі арганізацыямі, задалі пытанні, што ўзніклі ў ходзе гутаркі.

puzik-i-kompaniya

Праграма ўключала наведванне аграпрамысловых і вытворчых прадпрыемстваў. Так, вельмі ўразіла гасцей сумеснае беларуска-аўстрыйскае ЗАТ «Шклозавод Ялізава». Генеральны дырэктар Аляксандр Шнэк правёў па тэрыторыі завода, паказаў цэх па вытворчасці слоікаў, пазнаёміў з некаторымі сакрэтамі «шкляной» справы. З цікавасцю назіралі ўдзельнікі семінара за момантам ператварэння распаленага шкла ў гатовы выраб, пагутарылі з работнікамі. Зацікавіў музей прадпрыемства, у якім наведвальнікі змаглі «пагартаць» старонкі гісторыі, прасачыць змяненне тэхналогій, формы і выгляду выпускаемай прадукцыі.

У склад дэлегацыі ўваходзілі і кіраўнікі ўстаноў аховы здароўя, таму зацікавіліся і дзіцячым санаторыем «Свіслач», наведалі яго карпусы і медыцынскі блок, разабраліся з паслугамі, што аказваюцца хворым дзецям, прадэгуставалі мясцовую мінеральную ваду.

На малочнатаварнай ферме філіяла «Белшына-агра» наведвальнікі задумаліся аб тым, што аўтаматызацыя хутка дойдзе да кожнага падобнага аб’екта, таму трэба заўчасна прадумваць і планаваць гэты працэс. А на гідраэлектрастанцыі пазнаёміліся з выпрацоўкай эканамічна выгаднай энергіі. Спадабаліся і краявіды нашай зямлі, неабсяжныя лясы і дагледжаныя вёскі, вусце ракі Свіслач і Асіповіцкае вадасховішча.

Далей адбылася аглядная экскурсія па райцэнтру. Госці з паўднёвага рэгіёна з цікавасцю даведаліся аб славутых мясцінах, культавых і прамысловых будынках. Не засталіся ўбаку і ад гісторыі горада, аддалі даніну памяці яго героям, усклалі вянок да абеліска на Алеі Герояў.

На дахавым заводзе «ТехноНИКОЛЬ» жыхароў Гомельшчыны зацікавіла работа ветэранскага аб’яднання. Наведалі музей прадпрыемства, з прыемнасцю ўзгадалі, што Дзеражант Акопаў, імя якога носіць адна з вуліц Жлобіна, нейкі час жыў у нашым горадзе і ўзначальваў КРЗ. Светлая памяць аб былым кіраўніку ўшаноўваецца на заводзе.

Семінар паказаў сваю плённасць і эфектыўнасць. Жлобінскія госці адзначылі, што ім неабходна пераняць асіповіцкі вопыт па прыцягненні айчынных і замежных інвестыцый, многаму можна павучыцца ў старшынь мясцовых Саветаў дэпутатаў. У хуткім часе ўжо нашы кіраўнікі Саветаў і прадпрыемстваў збіраюцца з візітам у адказ. Спадзяёмся, што ён таксама будзе выніковым. Асіповічы і Жлобін зараз звязвае не толькі электрыфікаваная чыгунка, але і сяброўскія сувязі.

Iна ЗАСКЕВІЧ.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елена Ерошевич и фотоклуб «Раніца»: интервью о творческой фотографии, проектах «Нераскрытая красота» и «Просто люди» — Осиповичи

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем