Асіповіцкі раён: зажыначкі — шчаслівыя хвіліначкі

Асіповіцкі раён: зажыначкі — шчаслівыя хвіліначкі

Надышоў час убіраць вырашчанае і напаўняць засекі зернем новага ўраджаю. Пачатак уборкі — своеасаблівае свята, якое ў народзе называлася “зажынкі”. Раней яны адбываліся ў дзень Пракопія Жніўніка, 21 ліпеня. Лічылася, што дзякуючы праводзімаму абраду ніва становіцца ўрадлівай, а каласкі паспяваюць і робяцца больш важкімі. Вось і ў нашым раёне такое мерапрыемства прымеркавалі да гэтага дня.

zazhyinki

“Зажынкі” прайшлі на полі філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына”. Гэта адна з гаспадарак раёна, якая паспяхова спраўляецца з пастаўленымі задачамі, на палях якой, нягледзячы на не надта спрыяльныя ўмовы, даспявае нядрэнны ўраджай збажыны.

У вызначаны час выстраілі ў адзін рад сваю тэхніку камбайнеры, побач чакалі збожжа аўтамашыны.

зажынки 05

Жніўнымі песнямі віталі ўсіх самадзейныя артысты з вязаўніцкай і каўгарскай устаноў культуры. Апошнія паказалі стылізаванае свята “Зажынкі”, у ходзе якога сярпамі зразалі першыя каласкі. Упрыгожаныя каляровымі стужкамі снапы былі ўручаны старшыні райвыканкама Пятру Шукаловічу, генеральнаму дырэктару ААТ “Белшына” Аляксею Якаўлеву і дырэктару філіяла “Белшына-агра” Аляксандру Баброву. Усе яны павіншавалі хлебаробаў з пачаткам важнай сельскагаспадарчай кампаніі і пажадалі працоўнага натхнення, добрага надвор’я і высокіх намалотаў.

Свежы каравай прымаў адзін з лепшых камбайнераў Валерый Ганчаронак.

Настаяцель Свята-Мікалаеўскага храма вёскі Свіслач Андрэй Клепча прачытаў малітву, асвяціў вадою камбайнераў і пажадаў божага благаславення і плёну ў рабоце.

зажынки 03 зажынки 04 зажынки 02 зажынки 07 зажынки 06 зажынки 08

Прыемна, калі праца хлебаробаў па-сапраўднаму ацэньваецца кіраўніцтвам. Усім 9 экіпажам, якія будуць шчыраваць на палетках, ад прафкама прадпрыемства былі ўручаны падарункі і букеты з палявых кветак і жытнёвых каласкоў.

Застракаталі камбайны, жняяркі сталі захопліваць спелае калоссе: звычайная для камбайнераў работа. Жніво-2015 распачалося!

Ніна ВІКТОРЧЫК. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость