Асіповічы: супрацоўніцтва ў “сырным” фармаце

Асіповічы: супрацоўніцтва ў “сырным” фармаце

Вытворчы ўчастак па вырабу сыру ў філіяле “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка”- кіруючая кампанія холдынга “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка” быў адкрыты два гады назад. За гэты час вытворчасць прадукту па розных прычынах плаўна вагалася ў бок плюса ці мінуса. Калі раней на расійскі рынак, дзе зараз з’явіліся дадатковыя магчымасці для беларускага малочнага перапрацоўшчыка, пераважна адпраўлялася сухое малако і масла, то цяпер усё большая ўвага надаецца менавіта экспарту сыроў. Першая іх партыя і была адпраўлена ў суседнюю дзяржаву ў пачатку жніўня. Яна адразу атрымала высокую ацэнку расійскага спажыўца, і цяпер рыхтуецца наступная.

Як зараз выглядае лінейка асіповіцкіх сыроў? Гэта, у першую чаргу, мяккія “Дыета” і “Адыгейскі”, вытворчасць якіх наладжана даўно і мае стабільныя рамкі. Хутка будзе набыта дадатковае тэхналагічнае абсталяванне, якое дасць магчымасць павялічыць выпуск “Адыгейскага” да тоны ў змену. Асаблівая ўвага надаецца “Сулугуні” — яго тут штодня гатуецца 1.000 кілаграмаў. Гэта сыр, які мае чысты кісламалочны, умерана салёны смак і пах, шчыльную эластычную кансістэнцыю. Асноўная асаблівасць тэхналогіі “Сулугуні” — чэдарызацыя сырнай масы (працэс, пры якім згусткі дробнага сырнага зерня, аддзеленага ад сыроваткі, зліпаюцца ў адзіны пласт) і яе далейшае плаўленне. Цікавы прадукт не толькі сваімі смакавымі якасцямі, але і тым, што яго можна ўжываць у ежу сырым, печаным, вэнджаным і нават смажаным.

babushkina-kryinka-osipovichi

У вялікім цэху з сучасным начыннем дзве гаспадыні-сыраробы: майстар Ірына Кузьмічова (на здымку справа) і тэхнолаг Алена Бізунок. І хоць вытворчасць сыроў — справа параўнальна новая, але вопыт спецыялістамі набываецца хутка, можна сказаць, з кожнай праведзенай на ўчастку гадзінай. Усе этапы гатоўнасці прадукту павінны праходзіць пад пільным наглядам сыравараў, працэс патрабуе пастаяннай увагі. І калі вытворчасць некаторых сыроў, таго ж “Сулугуні”, займае ўсяго трое сутак, то ўжо цвёрды “Галандскі”, які на прадпрыемстве збіраюцца вырабляць з наступнага месяца, будзе выспяваць цэлых 45 дзён. Большасці ж сыроў патрабуецца для гатоўнасці месяц: суткі — варыцца, двое — засольваецца, астатні час выспявае ў спецыяльных памяшканнях пры адпаведных умовах.

Як падзялілася Алена Бізунок, на якасць сыру ўплывае шэраг фактараў. Лепш за ўсё ён атрымліваецца ў летне-асенні перыяд, калі каровы ўжываюць дастаткова сакавітых зялёных кармоў. Многія працаўнікі, самі аб гэтым не задумваючыся, маюць дачыненне да вытворчасці сыру: і аграномы, і механізатары, і аператары машыннага даення, і заатэхнікі. Усё проста: гэты прадукт можна зрабіць толькі з самай якаснай сыравіны. Таму сыр танным і не можа быць апрыёры. І за натуральнасць, а таму і карыснасць, наш прадукт асабліва цэніцца на расійскім рынку.

Пацікавіліся ў кіраўніка прадпрыемства Таццяны Жоравай і наконт перспектыў. Яны даволі аптымістычныя: ужо ў канцы жніўня ўчастак па вырабу сыроў павінен выйсці на сваю 100-працэнтную магутнасць. Датычна ж хваляванняў асобных грамадзян наконт таго, што значная частка прадукцыі ідзе на экспарт — маўляў, “самім не хопіць” — то гэта лішняе: увагі да нашага спажыўца не стане менш, а раней усталяваны аптымальны баланс паміж унутраным і знешнім рынкамі парушацца не будзе. Больш таго. Перапрацоўшчыкі малака зацікаўлены, каб менавіта асіповіцкай прадукцыі надзялялі больш увагі мясцовыя гандлёвыя арганізацыі: крыўдна, калі з 17 відаў тых жа глазураваных сыркоў на паліцах некаторых нашых магазінаў, асабліва прыватных, зной-дзеш толькі пару. Хочацца больш цеснага, плённага і надзейнага супрацоўніцтва, і ў першую чаргу — з землякамі!

Валянціна КОРБАЛЬ.

Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость
Общество

26 июля ФК “Осиповичи” проведет заключительный матч первого круга чемпионата страны по футболу 1 лиги

25 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

24 июля состоялось заседание штаба по благоустройству Осиповичского района

25 июля 2025
Читать новость
Общество

Уборачная кампанія ў разгары. У гэтым пераканалася карэспандэнт АК, наведаушы ААТ “Ясеньскае”

25 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем