Асіповічы: размова «без гальштукаў»

Асіповічы: размова «без гальштукаў»

У пятніцу Асіповічы адкрылі новую старонку ў рабоце выканаўчай і заканадаўчай улады Магілёўшчыны: горад разам з памочнікам Прэзідэнта краіны — галоўным інспектарам па вобласці Генадзем Лаўранковым наведала кіраўніцтва аблвыканкама з парламентарыямі і сенатарамі.

Ужо напачатку старшыня абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Iсачанка адзначыў, што праблем у нашым сённяшнім паўсядзённым жыцці хапае, тычацца яны практычна ўсіх галін народнай гаспадаркі, а таму і шукаць лепшыя варыянты станоўчага вырашэння пытанняў трэба разам. Дэпутаты ў сваіх акругах часцяком сустракаюцца з выбаршчыкамі і, як і кожная мясцовая “вертыкаль”, добра ведаюць “хворыя кропкі”. Зараз ужо далёка не паўсюдна, напрыклад, чалавеку можна без напругі знайсці працоўнае месца па душы — дык ці не варта думаць разам над падобнай “дробяззю”? Альбо збыт вырабленай прадукцыі на знешнім рынку: хіба ўсё зроблена на месцах, каб яна станавілася таннейшай, не губляючы пры гэтым, канечне, сваёй высокай якасці?

Deputatyi-v-Osipovichah-025

Вось у такім адкрыта-дыялогавым рэчышчы і працягвалася надалей размова, якая з зала пасяджэнняў райвыканкама хутка працягнулася непа-срэдна на вытворчасці.

Старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч, калі характарызаваў жыццё Асіповіччыны, спыніўся не толькі на зробленым, а і планах на заўтра. I адкрыта, па-дзелавому расказаў і пра мадэрнізацыю, і ўдасканальванне вытворчай інфраструктуры нашых прадпрыемстваў, і будаўнічыя справы, і многае іншае. Прычым, няўзброеным вокам было бачна, што дэпутацкаму корпусу гэта сапраўды цікава. Што і зразумела: калі для члена Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю Алены Круцько з намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны па эканамічнай палітыцы Мікалаем Калтуновым гэта “свой” рэгіён, а парламентарый Віктар Шчэцька, які зараз кіруе дзейнасцю Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы, раней не адзін дзень узначальваў мясцовую ўладу і таксама добра знаёмы з плюсамі і мінусамі раёна, то для абсалютнай большасці гасцей шмат чаго было ў навінку, нават — у добрым сэнсе слова — нязвыклым.

Тым надвячоркам удзель-нікі сустрэчы-нарады пабывалі на двух прадпрыемствах — у вы-творчым цэху “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка” і ЗАТ “Алцімед” (на здымку). Падрабязную экскурсію па першаму зрабілі дырэктар кіруючай кампаніі аднайменнага холдынга Iгар Кананчук з начальнікам мясцовага структурнага падраздзялення Таццянай Жоравай, а з работай закрытага акцыянернага таварыства па-знаёміў яго кіраўнік Анатоль Доста.

Deputatyi-v-Osipovichah-047

Убачыўшы на свае вочы, колькі разнастайнай прадукцыі выпускаюць “малочнікі” Магілёўшчыны, якая ў Асіповічах сучасная вытворчасць, як пільна стаяць на варце якасці нашы сыраробы і другія працаўнікі, не адзін з прысутных, упэўнены, стане яўна з большай павагай і пачуццём гонару адносіцца да вырабаў, ідучых у гандлёвую сетку пад вядомым брэндам. Пра наш жа “Алцімед” і казаць падрабязна не варта: яго вяртаючыя да паўнацэннага пасля траўмы жыцця чалавека медыцынскія вырабы даўно вядомы за межамі роднай краіны і з цягам часу толькі растуць у аўтарытэце. I прыклад разумнай эканамічнай, гандлёвай, навуковай і г.д. палітыкі тут — прыклад многім вытворцам.

Факт, што Магілёўшчына мае вялікі як прамысловы, так і аграрны патэнцыял, адзначыў старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі. I задача ўсіх, каб выкарыстоўваць яго па максімуму, задзейнічаць усе кропкі росту. Сёлета канчаецца пяцігодка, не паспееш і азірнуцца, як трэба будзе трымаць адказ перад людзьмі за зробленае. А значыць і адказнасць за вынікі штодня ўзрастае. Бачаць дэпутаты нейкія нестыкоўкі ў заканадаўчай базе, “прабуксоўванне” пэўных рашэнняў — трэба актыўней уносіць папраўкі-прапановы: на тое ж і галасавалі за вас выбаршчыкі.

Падзякаваўшы парламентарыям і сенатарам за тое, што падтрымалі ініцыятыву кіраўніцтва Магілёўшчыны наконт прыняцця Праграмы развіцця паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў, ён падкрэсліў, што абмен думкамі па шэрагу пазіцый быў па-сапраўднаму карысным для ўсіх. А таму і надалей падобныя сустрэчы ў розных месцах вобласці будуць абавязкова праводзіцца. I не дзеля нейкай нікому непатрэбнай “птушачкі”, а іменна для пошуку найлепшых варыянтаў крочання наперад.

Як ацэньваюць сустрэчу непасрэдна народныя абраннікі? Агульную думку выказаў Мікалай Калтуноў:

— Цалкам падтрымліваю словы губернатара наконт працягу “яднання” заканадаўчай і выканаўчай улады і ў далейшым — такія сустрэчы даюць толькі плюс абодвум бакам. Праблемных момантаў хапае — вось і давайце раіцца, спрачацца, прапаноўваць тыя-іншыя варыянты, словам, вырашаць іх разам — адну ж, па вялікаму ліку, справу робім, агульную. А яшчэ, скажу шчыра, прыемна, што менавіта ў маёй акрузе і першыя абласныя “Дажынкі” прайшлі, і старт будучым сустрэчам у сённяшні фармаце “без гальштука” далі Асіповічы. Мы падчас да многага ўжо на месцах прызвычаіліся, вока, як гаворыцца, замыльваецца, а таму свежы позірк лішнім ніколі не бывае. Цвярозыя парады-заўвагі-прапановы толькі дапамагаюць у будучай рабоце. Так, не ўсё з запланаванага ўдаецца зрабіць да канца. Прычыны розныя, аб’ектыўных нямала. Але ж недарма людзі талакою здаўна вялікія справы рабілі, правільна?

Віталь КУЛАКОЎ.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость