Асіповічы: насустрач юбілею

Асіповічы: насустрач юбілею

Днямі ў райвыканкаме пад началам сакратара райарганізацыі Кампартыі Беларусі Аляксандра Пузіка прайшоў сумесны сход раённых арганізацый ветэранаў, КПБ і грамадскага аб’яднання БРСМ, прысвечаны падрыхтоўцы і святкаванню 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга, прадстаўнікі мясцовых арганізацый Чырвонага Крыжа, «Беларускага саюза жанчын», «Белая Русь» і іншых грамадскіх згуртаванняў.

Заслухаўшы даклад намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, члена КПБ Ігара Петуха, садаклады кіраўнікоў раённых ветэранскай і маладзёжнай арганізацый Міхаіла Слесарэнкі і Ганны Дземідок і абмеркаваўшы іх, удзельнікі сходу адзначылі, што арганізацыі актыўна рыхтуюцца сустрэць 70-годдзе Вялікай Перамогі.

У прынятай сходам пастанове канкрэтызаваны значныя мерапрыемствы і справы, якія яшчэ будуць ажыццяўляцца да такой важнай у жыцці народа даты. І адна з запланаваных падзей ужо адбылася ў суботу, калі моладзь і сівыя ветэраны разам выйшлі на пасадку дрэў — Алеі 70-годдзя Перамогі.

alleya-pobedyi

Саджанцы клёнаў, бяроз, ліп, дубоў прадставіла ДДЛГУ “Асіповіцкі вопытны лясгас”, а ДУКВП “Райсэрвіс” дапамагло з неабходным інвентаром і дастаўкай вады для паліву. Сімвалічна, што закладзены прадстаўнікамі розных пакаленняў новы сквер размясціўся побач з мемарыяльным комплексам “Алея Герояў” і помнікам воінам-інтэрнацыяналістам.

Лідар асіповіцкіх камуністаў Аляксандр Пузік шчыра падзякаваў сабраўшымся па закліку сэрца на мерапрыемства і выказаў спадзяванне, што ўжо да Дня Перамогі маленькія дрэўцы выпусцяць свае першыя лісцікі, упрыгожыўшы сабою наваколле асабліва важнага для асіпаўчан месца.

аллея победы Пузик

Расціце, саджанцы, умацоўвайце памяць аб земляках, заваяваўшых сённяшні мірны дзень!

Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем