Асіповічы: “Мір. Праца. Здароўе”

Асіповічы: “Мір. Праца. Здароўе”

первомай 01

— Першамай — асаблівы дзень для многіх пакаленняў, — падзяліўся, вітаючы асіпаўчан, якія прыйшлі ў пятніцу ў гарадскі парк, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік. — Свята бярэ пачатак у ХIХ стагоддзі, і ў розныя перыяды яно мела свае адметнасці. Большасць з нас памятае дэманстрацыі з разнастайнымі плакатамі і папяровымі белымі галубамі — сімваламі міру. З цягам часу Міжнародны дзень салідарнасці працоўных стаў называцца Святам працы. Сёлета да яго ў райцэнтры прымеркавана акцыя “Асіповіцкі раён — тэрыторыя здароўя”. Менавіта здаровы чалавек можа плённа працаваць для забеспячэння асабістага дабрабыту і на карысць усёй краіны.

первомай 05 первомай 03 первомай 04 первомай 09

Не пагадзіцца са сказаным складана — хіба здароўе не ёсць найвялікшая каштоўнасць? У яго падтрымку і было арганізавана ў абноўленым свежай вясновай зелянінай парку шмат мерапрыемстваў. Работа міні-паліклінікі ўключала вымярэнне росту-вагі, артэрыяльнага ціску, узроўню глюкозы — і гэтыя параметры ўдакладнілі больш за сотню землякоў. 28 чалавек скарысталася магчымасцю перасоўнага флюарографа — схадзіць у паліклініку ў будні дзень час знойдзецца не заўсёды. Два дзясяткі жанчын зрабілі ўльтрагукавое абследаванне малочнай залозы. Працавала выязная аптэка. Зборы лекавых траў прапаноўваў ЦТДіМ, буклеты па розных аспектах захавання здароўя падрыхтаваў райЦГЭ. Была наладжана тэматычная выстава па здаровым ладзе жыцця цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткай.

первомай 06 первомай 07 первомай 08

Як заўсёды, не засталася ўбаку і моладзь, арганізаваўшы паказальныя выступленні аматараў варкаўту, танцавальны флэш-моб, спаборніцтвы па мас-рэстлінгу і іншыя спартыўныя спаборніцтвы. Адметна, што на ўрачыстасці былі адзначаны актывісты маладзёжнай суполкі — Ганна Дземідок, Антон Баравік, Вераніка Кузьміч, Аляксандр Матвеёнак. У час канцэртнай праграмы яны выклікаліся на сцэну для ўзнагароджання Граматамі райаб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўручыла яго старшыня Алена Паргачова.

первомай 02

А якое свята без розных прысмакаў і падарункаў? У парку працавалі палаткі гандлёвых арганізацый і прыватнікаў. Нямала адпачываючых было ля кропкі ААТ  “Асіповіцкі хлебазавод”, чые працаўнікі якраз у гэты дзень адкрылі сезон квасу, прапануючы землякам гэты смачны і карысны напітак.

Тэматычны канцэрт арганізаваў МПЦ “Равеснік”, часцей за іншых гледачы віталі яго групу “Крышталь”, выступалі харэаграфічны калектыў ДШМ № 2, юныя артысты з ЦТДіМ, танцоры школы Дзіяны Шатанавай. Удзельнічаў у святкаванні і хор ветэранаў, падарыўшы асіпаўчанам свае кранальныя песні. Карацей, свята атрымалася насычаным і інфармацыйна, і эмацыянальна.

Валянціна КОРБАЛЬ. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость
Здравоохранение

В Осиповичскую центральную районную больницу уже поступило 238 новых компьютеров, приобретенных за счет республиканского бюджета

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем