Асіповічы: экалогія ў вялікім і малым

Асіповічы: экалогія ў вялікім і малым

Падчас студзеньскага дня інфармавання насельніцтва карэспандэнт “раёнкі” атрымаў магчымасць задаць некалькі пытанняў намесніку старшыні Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Канстанціну Цеплякову. Зразумела, гаворка ішла аб экалогіі Магілёўшчыны і нашага раёна, аднак яе лейтматывам стала прымяненне ў прыродаахоўнай рабоце нядаўна падпісанага Прэзідэнтам краіны Дэкрэта № 5 “Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый”.

— Экалогія настолькі шырокае паняцце, што яно ў той ці іншай ступені ахоплівае практычна ўсе бакі дзейнасці дзяржавы, жыцця грамадства і асобна ўзятага чалавека. Таму большасць ключавых дакументаў, якія падпісвае кіраўнік краіны, маюць значэнне для ўдасканалення прыродаахоўнай дзейнасці. Асабліва значным быў прыродаахоўны акцэнт у Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 “Аб мерах па ўдасканаленні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” — яна дала трывалы грунт для актывізацыі намаганняў у справе навядзення парадку на зямлі, Дырэктывы № 3 “Эканомія і ашчадлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы” — умацавала пазіцыі эколагаў у стварэнні сістэмы работы па абарачэнні адыходаў і рэсурсакарыстанні. Што ж тычыцца Дэкрэта № 5, то прапісаныя ў ім патрабаванні павінны стаць добрым стымулам для кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання ў вырашэнні “кропкавых” прыродаахоўных праблем.

Напрыклад, такіх, як рэканструкцыя ачышчальных збудаванняў дзіцячага санаторыя “Свіслач”. Гэтая ўстанова належыць Беларускай федэрацыі прафсаюзаў і займаецца высакароднай справай — аздараўленнем дзяцей. Аднак адначасова выкідвае свае сцёкі ў раку Свіслач практычна без нейтралізацыі: ачышчальныя збудаванні тут ужо гадоў дзесяць як працуюць з парушэннямі тэхналагічнага рэгламенту з-за поўнага фізічнага зносу.

Кіраўніцтва БФП спасылаецца на тое, што на такі дарагі рамонт у яго няма ўласных сродкаў, але не робіць ніякіх захадаў, каб атрымаць фінансаванне з нейкіх іншых крыніц. Абыякавасць начальства дорага абыходзіцца дырэктару санаторыя: за выкіды неачышчаных сцёкаў у раку ён перыядычна плаціць штрафы.

З гэтай нагоды лічу патрэбным нагадаць, што невыкананне, неналежнае альбо несвоечасовае выкананне службовай асобай выказанага ва ўстаноўленай заканадаўствам форме патрабаванняў службовай асобы, якая ажыццяўляе дзяржаўны кантроль (нагляд)… прадстаўлення органа дзяржаўнай аховы, альбо мер да выпраўлення ўзгаданых парушэнняў, Дэкрэт № 5 адносіць да дыскрэдытуючых абставін, па якіх службовыя асобы могуць быць звольнены з займаемых пасад.

— Ці многа такіх застарэлых “балючых кропак” на Магілёўшчыне?

— Буйныя экалагічныя праблемы знаходзяцца пад пастаянным кантролем прыродаахоўных службаў, таму ствараемую імі шкоду ўдаецца трымаць на мінімальна магчымым узроўні. За што вялікі дзякуй спецыялістам раённых інспекцый аховы навакольнага асяроддзя і іх добраахвотным памочнікам — неабыякавым да стану прыроды землякам.

А спецыфічны набор “непад’ёмных” складанасцей ёсць у кожным рэгіёне. Што тычыцца асіповіцкай экалогіі, то найбольшую заклапочанасць аблкамітэта выклікае стан Свіслачы. Як вядома, гэта рэчка “разбаўляе” сцёкі з мінскай станцыі аэрацыі, таму лічыцца адным з найбольш брудных вадатокаў краіны. Найгоршыя паказчыкі назіраюцца ў 10 кіламетрах ніжэй сталіцы — тут якасць вады адпавядае вызначэнню “забруджаная”. На мяжы Магілёўскай вобласці Свіслач лічыцца “ўмерана забруджанай” — адбываецца працэс самаачысткі вады, аднак відавочна, што антрапагенны ціск на рачную экасістэму трэба змяншаць. Напрыканцы мінулага года быў распрацаваны пяцігадовы план паэтапнага аздараўлення ракі. Зараз ён вывучаецца зацікаўленымі структурамі для ўнясення прапаноў і ўдакладненняў.

Паколькі план дастаткова дарагі, на яго выкананне, магчыма, спатрэбіцца больш часу, чым запланавана першапачаткова. На вялікі жаль, у рашэнні складаных экалагічных праблем вызначэнне канкрэтных тэрмінаў амаль заўсёды справа няўдзячная. Узяць тыя ж ачышчальныя збудаванні Ялізава. Колькі спатрэбілася намаганняў, каб стварыць толькі праектна-каштарысную дакументацыю для іх рэканструкцыі! Але гэта толькі першы крок: каб цалкам ліквідаваць “балючую кропку”, у сённяшніх цэнах трэба каля 12 мільярдаў рублёў. Не вельмі многа, аднак неспрыяльныя эканамічныя рэаліі вымушаюць скарачаць інвестыцыйныя праграмы і канцэнтравацца на самых неадкладных справах. Сітуацыя ж у пасёлку хутчэй непрыемная, чым непрымальная.

— А як наш раён выглядае на фоне іншых рэгіёнаў у такой актуальна-складанай прыродаахоўнай справе, як абарачэнне адыходаў і арганізацыя раздзельнага збору другасных рэсурсаў?

— Вяртаючыся да пачатку размовы нагадаю, што Дэкрэт № 5 павінен спрыяць паляпшэнню сітуацыі і ў гэтым накірунку прыродаахоўнай дзейнасці. Як вядома, усе суб’екты гаспадарання абавязаны мець інструкцыю па абарачэнні адыходаў. Асноўная задача такога дакумента — стварэнне “празрыстай” сістэмы збору і ўтылізацыі адыходаў з аўтаматычным выдзяленнем з іх другаснай сыравіны. Аднак выконваюцца гэтыя інструкцыі пакуль не ўсюды, прычым выключна з-за абыякавасці кіраўнікоў. Інакш кажучы —  з-за недахопаў у забеспячэнні працоўнай, вытворчай і тэхналагічнай дысцыпліны.

Што тычыцца канкрэтных спраў-лічбаў, то перад Асіповіччынай сёння стаіць задача што хутчэй завяршыць аптымізацыю сеткі міні-палігонаў і арганізаваць цэнтралізаваны вываз смецця з паселішчаў на гарадскі палігон ЦБА.

Ёсць складанасці і з выкананнем планаў збору некаторых відаў другаснай сыравіны. Шклабою, палімераў і аўтамабільных шын за мінулы год здадзена адпаведна 110,9, 115,1 і 100,1 працэнта, затое тэкстылю — 38,1, макулатуры — 43,4 працэнта.

Дзеля аб’ектыўнасці падкрэслю, што складанасці з дасягненнем прагнозных паказчыкаў узнікаюць паўсюдна. Па той жа макулатуры Магілёўская вобласць з вялізнымі намаганнямі “дацягнула” толькі да 63,9 працэнта даведзенага задання. Так што працаваць у гэтым накірунку трэба больш напружана ўсім. І не толькі таму, што другасная сыравіна — багацце, якое шкада выкідваць. Яе раздзельны збор і выдзяленне дазваляюць амаль удвая зменшыць аб’ёмы смецця, якое назапашваецца на палігонах цвёрдых бытавых адыходаў, тым самым значна павялічваюць тэрмін эксплуатацыі гэтых — далёка не танных — збудаванняў.  Вось канкрэтны прыклад, наколькі важны ўдзел кожнага ў раздзельным зборы адыходаў для паляпшэння стану навакольнага асяроддзя ўсяго раёна.

Асіповіцкі палігон ЦБА быў запоўнены цалкам за нейкае дзесяцігоддзе, і яго пашырэнне — неадкладная справа, на якую грошы трэба выдзяляць у першую чаргу. А каб кожны патраціў зусім крышачку часу на сарціроўку сваіх адыходаў, было б прасцей закумуляваць сродкі на рэканструкцыю тых жа ачышчальных збудаванняў ДУКВП “Водаканал”. Яны ўжо даўно працуюць на мяжы надзейнасці, летась існуючага запасу трываласці не хапіла, і шматпакутная рака Свіслач атрымала выкід недастаткова ачышчаных сцёкаў…

Гутарыў Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

Последние новости

Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыццё!» Под таким названием с 12 октября по 12 ноября Минлесхоз проведет добровольную акцию по восстановлению ветровально-буреломных участков. Поучаствовать в ней смогут и осиповчане

8 октября 2024
Читать новость
Общество

На Осиповичском хлебозаводе прошла встреча прокурора района Дениса Иванькова с трудовым коллективом

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем