Асіповічы: дзень, насычаны добрым настроем

Асіповічы: дзень, насычаны добрым настроем

3 ліпеня ў Асіповічах разам з галоўным святам краіны — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, адзначалася і чарговая гадавіна ўтварэння роднага горада. Розніца ў сэнсавай нагрузцы абодвух мерапрыемстваў не ўтварала лагічнага дысанансу: гонар за сваю дзяржаву і любоў да малой радзімы — паняцці ў значнай ступені супадаючыя.

У двайным фэсце прынялі ўдзел і дэлегацыі рэгіёнаў, з якімі наш край мае пабрацімскія зносіны: Бранская вобласць, Кранштацкі раён Санкт-Пецярбурга (Расійская Федэрацыя) і раён Сынджэрэй (Рэспубліка Малдова). З апошнім, прынамсі, Асіповіччына заключыла дамову аб пабрацімстве 10 гадоў назад.

Афіцыйная частка свята пачалася з сустрэчы замежных дэлегацый са старшынёй райвыканкама Пятром Шукаловічам. Нягледзячы на пратакольны характар, яна прайшла ў цёплай і жывой атмасферы. Сувязі паміж рэгі-ёнамі-пабрацімамі плённыя і перспектыўныя, што, безумоўна, спрыяе ўмацаванню чалавечых кантактаў.

Асаблівы акцэнт у размове за «круглым сталом» быў зроблены на праблемах, з якімі сёння сутыкаюцца і беларусы, і рускія, і малдаване. Адной з галоўных тэм абмеркавання стала моцная засуха, якая ўтварае патэнцыяльную пагрозу харчовай бяспецы краін. Канечне, у верагоднасці атрымаць меншы, чым разлічвалася, ураджай прыемнага мала, аднак не выключана, што агульны клопат стане дадатковым стымулам для развіцця зносін паміж рэгіёнамі. А тое, наколькі вялікі патэнцыял маюць гэтыя дзелавыя кантакты, сведчыць наступны прыклад: адміністрацыя Кранштата накіравала ў наш горад сапраўдны “дэсант” з прадстаўнікоў камунальных службаў. Свята-святам, а расійскія сябры зараз займаюцца маштабным удасканаленнем сваёй камунальнай гаспадаркі і скарысталіся нагодай, каб бліжэй пазнаёміцца з «інтэлектуальнай маёмасцю» нашых УКП ЖКГ, ДУКВП «Райсэрвіс» і «Водаканал». Яны ўпэўнены, што ўжо «абкатаныя» асіпаўчанамі перадавыя тэхналогіі і правераныя практыкай напрацоўкі дапамогуць сэканоміць нямала часу і грошай.

* * *

velo-3-iyulya
Первый веломарафон

11.00. Урачысты мітынг на Алеі Герояў па класічным сцэнарыі, які добра ведае кожны з прысутных. Ключавы момант — прамовы з ушанаваннем пакаленняў, якія адстаялі права беларусаў на фізічнае існаванне падчас Вялікай Айчыннай вайны, а потым укладвалі ўсе сілы, каб хутчэй адрадзіць Айчыну, закласці той эканамічны і маральны падмурак, на якім ужо чвэрць стагоддзя будуецца сучасная суверэнная краіна, развіваюцца яе рэгіёны, у ліку якіх і Асіповіччына. Для нас гэта звыклы “фон”, на якім уласныя клопаты часам выглядаюць больш вартымі ўвагі. I гэта добра, бо азначае, што кожны зямляк цалкам упэўнены ў неад’емнасці сваіх галоўных правоў як чалавека, грамадзяніна, члена соцыуму.

Але ж усё пазнаецца ў параўнанні, і з гэтай нагоды варта ўзгадаць словы намесніка старшыні Сынжэрэйскага раёна, намесніка старшыні райадміністрацыі Віталя Табарча, які ўжо не першы раз наведваецца да нас і мае магчымасць сачыць за пераменамі ў горадзе: «Асіповічы змяняюцца, выкарыстоўваючы міравыя стандарты і вопыт, разам з тым захоўваюць сваю самабытнасць». Наш край мала адрозніваецца па дынаміцы развіцця ад іншых рэгіёнаў, таму гэтае ўражанне добразычлівага назіральніка тычыцца і ўсёй Беларусі.

* * *

Зразумела, галоўнае ў кожнай справе — людзі, дакладней — іх адносіны да справы. I таму абавязковы элемент адзначэння Дня горада — ушанаванне тых, хто ўнёс асабліва важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Асіповіччыны. Лепшым з лепшых уручаюцца 20 Ганаровых грамат райвыканкама і 4 Па-дзячныя лісты асабіста ад яго старшыні. Яшчэ дзве ўзнагароды трэба ўзгадаць асобна. За значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне землякоў юбілейныя медалі “70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне” атрымалі Андрэй Торбін — кіраўнік клуба ваеннай рэканструкцыі “Штык”, які дзейнічае ў складзе Цэнтра турызму і краязнаўства, і Валянціна Логвін — бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Для іх і ўсіх прысутных асіповіцкія сама-дзейныя артысты падрыхтавалі дыхтоўную канцэртную праграму. А далей у гарадскім парку землякоў і гасцей чакала разнастайная забаўляльная праграма, якая працягвалася да вечара. Скончыўся ж гэты насычаны добрым настроем святочны дзень удзелам усіх у рэспубліканскай акцыі “Спяём гімн разам” і прыгожым феерверкам.

Фота Марыі ТАЛЕЙКА і Дзмітрыя САЎРЫЦКАГА.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем