Асіповіччына: свяшчэнная памяць

Час няўмольна ідзе наперад — і вось ужо Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане распачаў трэцяе дзесяцігоддзе дзейнасці. Хаця, здаецца, тыя ваенныя падзеі былі калі не ўчора, то зусім нядаўна…

Урачыстасці з нагоды 20-годдзя раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання пачаліся з ускладання кветак і вянкоў да помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Сёння іх на Асіпо-віччыне больш за 260 чалавек, і многія сабраліся на Алеі Герояў і ў раённым Цэнтры культуры, дзе прайшоў урачысты сход РА БСВВА.

За гады дзейнасці зроблена, як адзначыў бяззменны кіраўнік арганізацыі Юрый Корбан, нямала, але галоўнае — захавана памяць пра загінуўшых, іх блізкіх і родных, створана суполка, якая аб’яднала інтэрнацыяналістаў і дапамагае вырашаць многія пытанні штодзённага жыцця.
Цёпла павіншаваўшы “афганцаў” з нагоды 20-годдзя арганізацыі, старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч уручыў многім заслужаныя ўзнагароды і выказаў надзею, што і надалей асіповіцкая “пярвічка” будзе дзейнічаць актыўна і канструктыўна. Гэту думку пастараліся развіць старшыня райарганізацыі ветэранаў Міхаіл Слесарэнка, ваенны камісар Мікалай Гоман, благачынны протаіерэй айцец Васілій, кіраўнікі працоўных калектываў, госці-афганцы з Крупскага раёна. А заключную кропку паставіў ансамбль “СССР”, які працуе пад эгідай расійскага Саюза ветэранаў Афганістана, у бяручых за сэрца нумарах якога чырвонай стужкай прайшла думка, што мы — заўсёды і ва ўсім побач і разам.

Доўга яшчэ не разыходзіліся ў пятніцу ўдзельнікі сходу. Ім было аб чым паразмаўляць, было што і каго ўспомніць. “Афганскія” падзеі не забываюцца, яны ў людской памяці назаўсёды…

Последние новости

Общество

25 июня в Осиповичах прошли мероприятия в рамках Марафона молодежи и студенчества

29 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Он освобождал Осиповичи. 28 июня — День освобождения района от немецко-фашистских захватчиков

28 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 28 июня для каждого знака зодиака

28 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко сказал, что делать, чтобы ЕАЭС был эффективной структурой, а не площадкой теоретических дискуссий

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В этом месяце перестало биться сердце Зинаиды Константиновны Пацкевич — бессменного председателя совета ветеранов Осиповичской ЦРБ “Серебристый ландыш”

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В сельхозпредприятиях Осиповичского района в разгаре сезон кормозаготовки. Качество заготавливаемого сенажа контролируется в ветеринарной лаборатории ВСУ “Осиповичская райветстанция”

27 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем